Марк Дэвіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марк Дэвіс
Снукер
Снукер

англ.: Mark Davis
Фота
 
Дата нараджэння: 12 жніўня 1972(1972-08-12) (51 год)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:  Англія
Вядучая рука: правая
Прафесійная кар'ера: 1991—...
Найвышэйшы рэйтынг: 12 (10.06.201316.06.2013
17.03.201405.05.2014)
Цяперашні рэйтынг: 30 (26 верасня 2016)
Прызавыя грошы: > £1,100,000
Найвышэйшая серыя: 147 (2 разы:
Championship League 2017 (2))
Колькасць соценных серый: 210
Лепшы рэйтынгавы вынік: паўфінал (Усі Класік 2012,
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2012,
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2012,
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі 2014)
Перамогі на турнірах
Іншыя прафесійныя турніры: 4
З 6-цю чырвонымі шарамі: 3
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 1
Чэмпіянат свету: 1/8 фіналу (1995, 2010, 2013)

Марк Дэ́віс (англ.: Mark Davis; 12 жніўня 1972, Сент-Леанардс, графства Сасэкс, Англія) — англійскі прафесійны ігрок у снукер. Паўфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 года і яшчэ трох рэйтынгавых турніраў, фіналіст нізкарэйтынгавага Пол Хантэр Класік 2011 года. Былы 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2013/2014), з сезона 2010/2011 нязменна ўваходзіць у топ-32. У студзені 2017 года выканаў свой першы максімальны брэйк на турніры Championship League ва ўзросце 44 гадоў і паўтарыў гэтае дасягненне ў сакавіку ў рамках таго ж спаборніцтва, стаўшы самым узроставым снукерыстам, які выканаў максімум на прафесійных спаборніцтвах, і першым снукерыстам, які выканаў два максімальныя брэйкі на адным турніры.

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1991 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў 1992 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру і дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі. У 1994 годзе ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а ў 1995 годзе дайшоў да 1/8 фіналу найбуйнейшага снукернага спаборніцтва, што па сённяшні дзень з’яўляецца яго найлепшым вынікам на ім, і ўпершыню ўвайшоў у топ-64 рэйтынгу. У 1996 годзе ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Германіі, пасля чаго быў на мяжы вылету з мэйн-тура ў пачатку 2000-х, але ў 2001 годзе дайшоў да другога рэйтынгавага чвэрцьфіналу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, а ў 2002 годзе вярнуўся ў топ-48 рэйтынгу, а таксама перамог на Benson & Hedges Championship, што дазволіла яму патрапіць на Мастэрс, здзейсніўшы дэбют на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве па снукеры. У 2010 годзе (ужо ва ўзросце 37 гадоў) у другі раз дайшоў да 1/8 фіналу чэмпіянату свету, а таксама ўпершыню ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу і дайшоў да трэцяга рэйтынгавага чвэрцьфіналу на Шанхай Мастэрс, а ў сезоне 2012/2013 тройчы даходзіў да паўфіналаў рэйтынгавых спаборніцтваў на Усі Класік (першы рэйтынгавы паўфінал у кар’еры), адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а таксама ўпершыню ўвайшоў у топ-16 сусветнага рэйтынгу і ў трэці раз (апошні) дайшоў да 1/8 фіналу на чэмпіянаце свету. У сезоне 2013/2014 тройчы даходзіў да чвэрцьфіналаў на турнірах рэйтынгавага ўзроўню і падняўся на найвышэйшую для сябе 12-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, а ў наступным сезоне чатыры разы гуляў у чвэрцьфіналах рэйтынгавых спаборніцтваў, уключаючы чацвёрты ў кар’еры паўфінал на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.

У агульнай колькасці займаў 12-ы радок у сусветным рэйтынгу каля двух месяцаў. Апроч перамогі на Benson & Hedges Championship, яшчэ некалькі разоў перамагаў на нярэйтынгавых і запарашальных турнірах. Акрамя таго, з’яўляецца трохразовым чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі (2009, 2012, 2013), а ў 2016 годзе перамог на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 150 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-30 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-40 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дэвіс быў блізкі да страты прафесіянальнага статусы ў канцы 1990-х гадоў, але ў пачатку 2000-х павярнуўся ў Топ—48. Аснонай крыніцай ачкоў для гэтага стала дасягненне чвэрцьфінала шатландскага турніру 2001 года. Гэта быў яго другі чвэрцьфінал у кар’еры. Поспехам было і трапленне на чэмпіянат свету 2008 пасля 2 дрэнных сезонаў, пасля якіх Марк займаў 58 месца ў рэйтынгу. Ён моцна пачаў сезон 2008/2009, кваліфікаваўшыся на турнір у Паўночнай Ірландыі і перамогшы мясцовую надзею Джо Свэйла з лікам 5:4 у першым раўндзе і Дзіна Цзюньхуэя 5:4 у другім. Гэта была адна з лепшых перамог у яго кар’еры. У наступным раўндзе ён быў пераможаны Алі Картэрам 5:2. Ён працягнуў уздым, прайшоўшы на чэмпіянаты чэмпіянаты Бахрэйна і Вялікабрытаніі, але быў вымушаны сысці ў пачатку свайго матча супраць Джо Пэры на другім па важнасці рэйтынгавым спаборніцтва з-за засмучэння страўніка[1]. Ён перавысіў свой агульны рэйтынг сезона 2007/2008 пасля толькі пяці з васьмі турніраў сезона 2008/2009.

У 2009 годзе Дэвіс выйграў Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. У 2010 годзе Дэвіс дасягнуў другога раўнда чэмпіяната свету ў першы раз за 15 гадоў, перамогшы шостага сеянага Раяна Дэя. Дэвіс зрабіў 100-ы сэнчуры-брэйк у яго кар’еры ў верасні 2010 года, стаўшы трыццаць пятым гульцом, якія маюць такое дасягненне. Выканаў сваю лепшую серыю ў 143 на China Open 29 сакавіка 2010 года. Гэтая серыя стала яго 93-й у кар’еры, ва ўайлд-кард раўнд матчы супраць Цянь Пэнфэя. Пасля выдатнага сезону 2009/2010 ён упершыню дасягнуў Топ—32, зайняўшы 26-е месца. Ён таксама кваліфікаваўся на Шанхай Мастэрс 2010, дзе ён дасягнуў чвэрцьфіналу, перамогшы Марка Фу і Стывена Магуайра. У чвэрцьфінале ён вёў у матчы 4:1 супраць Джэймі Бёрнэта, але саступіў 5:4. Тым не менш, яго моцныя выступы працягваліся і паднялі яго на 18-е месца рэйтынгу.

Сезон 2011/2012[правіць | правіць зыходнік]

Дэвіс кваліфікаваўся на ўсе, акрамя двух, рэйтынгавыя турніры ў сезоне 2011/2012[2]. Ён мог прайсці першы раўнд на Australian Goldfields Open, дзе ён саступіў 3:5 Марку Сэлбі ў 18[2]. Дэвіс згуляў ва ўсіх 12 нізкарэйтынгавых турнірах Players Tour Championship на працягу сезону, выйшаў у фінал 4 этапу, дзе ён прайграў Сэлбі 0:4. Гэты вынік значна паспрыяў заняццю Дэвісам 16 месца ва ўнутраным рэйтынгу PTC, куды трапляюць лепшыя 24 гульцы[3]. У Фінальным турніры ён перамог Тома Форда ў 116 і прайграў Стывену Магуайру ў 18[2]. Cезон Дэвіса скончыўся разгромным паражэннем 2:10 на чэмпіянаце свету ад Алістэра Картэра. Такі вынік спрычынены дрэнным самапачуваннем Марка[4]. Ён скончыў сезон на 19 месцы ў сусветным рэйтынгу і не змог падняцца ў Топ—16[5].

Сезон 2012/2013[правіць | правіць зыходнік]

Дэвіс пачаў сезон 2012/2013 вельмі паспяхова, дасягнуўшы першага рэйтынгавага паўфіналу за яго 21-гадовую прафесійную кар’еру на Усі Класік[6]. Шлях да паўфіналу ўключаў у сябе перамогі над мясцовым фаварытам Дзінам Цзюньхуэем, Джэймі Бёрнэтам і Грэмам Дотам. Наступным сапернікам Марка стаў Сцюарт Бінэм, які выйграў на мінулым тудні Азіяцкі Players Tour Championship[6][7]. Ён саступаў 0:4, але выйграў 5 фрэймаў запар у матчы да 6 перамог. Тым не менш, Бінэм спачатку выраўнаў лік, а потым выканаў брэйк у 134 ачкі, чым пазбавіў Дэвіса надзеі выйсці ў першы рэйтынгавы фінал[8]. На чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ён выйграў тытул, перамогшы Шона Мёрфі ў фінале з лікам 8:4[9]. Чэк пераможца на 40,000 £ з’яўляўся самым вялікім у яго кар’еры[10]. На Australian Goldfields Open Дэвіс перамог Джэка Лісоўскі (5:2), мясцовага любімца Ніла Робертсана (5:1) і Мартын Гоўлда (5:2), каб дасягнуць свайго другога рэйтынгавага паўфінала[11]. Там ён гуляў з блізкім сябрам Бары Хокінсам і быў пераможаны 4:6[12].

На чэмпіянаце Вялікабрытаніі ён перамог Цаа Юйпэна 6:1 у першым раўндзе і вёў у матчы з трохразовым чэмпіёнам Джонам Хігінсам 5:2 у другім раўндзе, Джон здзейсніў камбэк, які ўключаў 147, але прайграў вырашальную партыю[13]. Дэвіс перамог Мэцью Стывенса 6:4 ў чвэрцьфінале, аднак яго адсутнасць досведу гульні на вялікіх сцэнах праявілася ў паўфінале супраць Марка Сэлбі, як ён прайграў 4:9[14]. Дэвіс кваліфікаваўся на Мастэрс дзякуючы сваёй форме, якая дазволіла яму ўтрымаць месца ў Топ—16. На сваім з’яўленні на турніры за 13 гадоў ён сутыкнуўся з дзявятым нумарам рэйтынгу Маркам Аленам у першым раўндзе і прайграў 2:6[15]. Пачалася страта формы Дэвісам. Яна праявілася ў пройгрышах у адборачным раўндзе на Welsh Open, у першых раўндах World Open і фінала Players Tour Championship і ў другім раўндзе China Open[11]. Тым не менш, ён па-ранейшаму займаў 16 месца ў свеце, але быў вымушаны праходзіць кваліфікацыю на чэмпіянат свету[16] ў сувязі з тым, што сусветн нумар 28 і дзеючы чэмпіён Роні О’Саліван вырашыў абараняць свой тытул пасля перапынку год у выступах[17][18]. Таму О’Саліван быў пасеяны пад нумарам адзін, гэта азначала, што Дэвіс выбыў з Топ—16, якім былі гарантаваны месцы на спаборніцтве[19]. Дэвіс перамог Ляна Вэньбо ў кваліфікацыі з лікам 10:6[11]. Ён сустракаўся ў першым раўндзе з чатырохразовым чэмпіёнам Джонам Хігінсам і атрымаў лепшую перамогу ў сваёй кар’еры, выйграўшы 10:6 і выйшаў у 18 на Сцюарта Бінэма[20]. Матч апынуўся вельмі роўным, але пасля рахунку 10:10 Бінэм выйграў 3 фрэймы запар і выйшаў у 14. Тым не менш, ён першы раз скончыў сезон у Топ-16, зайняўшы 13 месца[21].

Сезон 2013/2014[правіць | правіць зыходнік]

Дэвіс дасягнуў чвэрцьфіналу Australian Goldfields Open, дзе прайграў 5:3 Марку Сэлбі[22]. На чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ён абараніў свой тытул, перамогшы Ніла Робертсана 8:4 у фінале[23]. Ужо праз тыдзень ён выйграў свой наступны турнір, General Cup у Ганконгу, зноў перамогшы Робертсана ў фінале, на гэты раз з лікам 7:2[24]. Другі чвэрцьфінал рэйтынгавага турніру ў годзе прыйшоў на Шанхай Мастэрс з упэўненымі перамогамі 5:2 і 5:1 над Алістэрам Картэрам і Джонам Хігінсам. Тым не менш, ён растраціў перавагу 4:2 над Сяа Гадунам і прайграў 5:4[25]. На Мастэрс ён перавёў матч першага раўнда супраць Марка Сэлбі ў вырашальны фрэйм, прайграючы 4:0, але прайграў заключную 55-хвілінную партыю і быў пераможаны 6:5[26]. У чвэрцьфінале German Masters Дэвіс прайграў у вельмі роўным матчы Роду Лоўлеру 5:4[27]. Дэвіс упершыню ў сваёй кар’еры аўтаматычна кваліфікаваўся на чэмпіянат свету і сказаў перад спаборніцтвам, што яго мінімальная мэта складалася ў тым, каб дайсці да чвэрць фіналу, але ён быў пераможаны ў першым жа раўндзе Дамінікам Дэйлам 10:5[28][29]. Дэвіс утрымаўся ў Топ—16, ён зайняў паводле вынікаў сезона 16 месца[30].

Сезон 2014/2015[правіць | правіць зыходнік]

Дэвіс пачаў свой сезон на Australian Goldfields Open. Прыкметным быў чвэрцьфінальны матч супраць Сцюарта Бінэма, у якім былі дзесяць серый вышэй 50 ачко у дзевяці фрэймах, Дэвіс перамог 5:4[31]. Чацвёрты рэйтынгавы паўфінал ён прайграў з лікам 6:2 любімцу мясцовай публікі Нілу Робертсану[32]. Другі рэйтынгавы чвэрцьфінал года прыйшоўся на чэмпіянат Вялікабрытаніі, дзе ён пацярпеў паражэнне 6:1 ад Джада Трампа. Марк трымаць узровень, выйшаўшы ў паўфінал Адрытага чэмпіянату Лісабона, дзе ён быў разгромлены Стывенам Магуайрам з лікам 4:0[33]. Дэвіс выйшаў у фінал нярэйтынгавага турніру Championship League, дзе бы пераможаны Сцюартам Бінэмам 3:2[34].

Марк Дэвіс працягваў паслядоўна выступаць, разграміўшы Джона Хігінса з лікам 4:0 на Адкрытым чэмпіянаце Індыі. Джон за ўвесь матч набраў толькі 38 ачкоў. У чвэрцьфінале трынаццаты нумар рэйтынгу прайграў Цяпчая Ун-Нуху 4:2[35]. Дэвіс у чацвёрты (рэкордны для сябе) раз выйшаў у чвэрцьфінал рэйтынгавага турніру за сезон, PTC Grand Final, перамогшы ў 18 4:1 Ніла Робертсана[36]. Але ён не змог прабіцца у паўфінал, прайграўшы Сцюарту Бінэму 4:1[37]. На чэмпіянаце свету Дэвіс вёў 4:0 у матчы з Дзінам Цзюньхуэем і выйграў першую сесію 5:3. Тым не менш, ён быў пераможаны 10:7[38]. Паводле вынікаў сезона Марк Дэвіс заняў 19 месца.

Сезон 2015/2016[правіць | правіць зыходнік]

Першы чвэрцьфінал Дэвіса сезону 2015/2016 прыйшоўся на Шанхай Мастэрс, дзякуючы перамогам 5:1 i 5:3 над Майклам Уайтам і Шонам Мёрфі, але далей Марк не змог прасунуцца з-за паражэння 5:1 ад Марка Алена. Ён прайграў у трэцім раўндзе чэмпіянату Вялікабрытаніі 6:4 Стывену Магуайру[39]. Дэвіс выйграў Чэмпіянат свету па снукеры сярод ветэранаў, яго першы тэлевізійны тытул у Вялікабрытаніі, перамогшы Дарэна Моргана  (англ.) ў фінале[40]. Акрамя Шанхай Мастэрс, Марк нідзе нават да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру не даходзіў, таму сезон можна лічыць няўдалым. Упершыню з 2011 года не здолеўшы прабіцца ў асноўную стадыю чэмпіянату свету (паражэнне 5-10 ад Чжана Аньда), Дэвіс заняў 26 месца ў мэйн-туры[39].

Сезон 2016/2017[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе Марк Дэвіс знаходзіўся пад пагрозай вылету з мэйн-тура, таму ён прайшоў курс бухгалтарскага ўліку. У 2010 годзе Дэвіс жаніўся. Ён і жонка Клэр маюць 2 дзяцей: сына Джэка і дачку Мілі. Акрамя снукера, Марку падабаюцца фільмы жанру вестэрн.

Фіналы турніраў[правіць | правіць зыходнік]

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)[правіць | правіць зыходнік]

Вынік Год Турнір Апанент у фінале Лік
1 Параза 2011 Пол Хантэр Класік Сэлбі, МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 0:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)[правіць | правіць зыходнік]

Легенда
Рэйтынгавыя турніры (0:0)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:1)
Нярэйтынгавыя турніры (2:1)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 19 мая 1996 Мальта Мастэрс, Марсаскала, Мальта Рыд, ДжонСцяг Англіі Джон Рыд 6:3
Перамога 2 31 кастрычніка 2002 Benson and Hedges Championship, Мэнсфілд, Англія Хусну, МехметСцяг Кіпра Мехмет Хусну 9:6
Параза 1 28 жніўня 2011 Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія Сэлбі, МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 0:4
Параза 2 12 лютага 2015 Championship League, Сток, Англія Бінэм, СцюартСцяг Англіі Сцюарт Бінэм 2:3

Турніры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі: 3 (3 перамогі)[правіць | правіць зыходнік]

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога[41] 1 18 снежня 2009 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Кіларні, Ірландыя Уільямс, МаркСцяг Уэльса Марк Уільямс 6:3
Перамога[10] 2 7 ліпеня 2012 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд Мёрфі, ШонСцяг Англіі Шон Мёрфі 8:4
Перамога[23] 3 7 верасня 2013 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд Робертсан, НілСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 8:4

Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 4 (2 перамогі; 2 паразы)[правіць | правіць зыходнік]

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога[42] 1 2002/2003 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія Магуайр, СтывенСцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5:2
Параза[42] 1 2003/2004 Merseyside Professional Championship, Ліверпул, Англія Магуайр, СтывенСцяг Шатландыі Стывен Магуайр 1:5
Перамога 2 13 верасня 2013 General Cup, Ганконг Робертсан, НілСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 7:2
Параза[43] 2 8 мая 2016 Адкрыты чэмпіянат Вены, Вена, Аўстрыя Эбдан, ПітэрСцяг Англіі Пітэр Эбдан 1:5

Турніры сярод ветэранаў: 1 (1 перамога)[правіць | правіць зыходнік]

Вынік ПДВ Дата Турнір Апанент у фінале Лік
Перамога 1 31 студзеня 2016 Чэмпіянат свету сярод ветэранаў, Прэстан, Англія Морган, ДарэнСцяг Уэльса Дарэн Морган 2:1

Выступы на прафесійных снукерных турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Турнір 1991/
1992
1992/
1993
1993/
1994
1994/
1995
1995/
1996
1996/
1997
1997/
1998
1998/
1999
1999/
2000
2000/
2001
2001/
2002
2002/
2003
2003/
2004
2004/
2005
2005/
2006
2006/
2007
2007/
2008
2008/
2009
2009/
2010
2010/
2011
2011/
2012
2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
Рэйтынг[вт 1] [вт 2] 119 91 65 59 55 47 56 78 77 60 37 35 40 42 37 43 58 47 26 19 19 13 16 19 26
Рэйтынгавыя турніры П:П[вт 3]
Рыга Мастэрс[вт 4] Турнір не праводзіўся НРТ 1/32 0:1[вт 5]
Адкрыты чэмпіянат Індыі Турнір не праводзіўся 1/8 1/4 НП 1/16 6:3
World Open[вт 6] 1/64 1/48 1/96 1/48 1/32 1/32 1/64 1/48 1/32 1/64 1/16 1/24 1/24 1/32 1/48 КГР ГР 1/32 1/8 1/16 1/24 1/16 1/16 НП 1/32 6:17
Пол Хантэр Класік[вт 7] Турнір не праводзіўся Прафесійна-аматарскі турнір Нізкарэйтынгавы турнір 1/4 4:1[вт 5]
Шанхай Мастэрс Турнір не праводзіўся 1/32 1/32 1/24 1/4 1/16 1/16 1/4 1/24 1/4 1/24 6:5
Еўрапейскі Мастэрс Турнір не праводзіўся 1/4 2:1
Адкрыты чэмпіянат Англіі Турнір не праводзіўся 1/32 1:1
International Championship Турнір не праводзіўся 1/8 1/8 1/16 1/64 1/64 4:3
Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі Турнір не праводзіўся 1/32 1:1
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1/96 1/16 1/32 1/48 1/48 1/48 1/48 1/48 1/48 1/64 1/8 1/24 1/24 1/24 1/8 1/32 1/32 1/16 1/24 1/16 1/16 1/2 1/32 1/4 1/16 1/32 17:18
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі[вт 8] НП 1/96 1/96 1/16 1/32 1/48 1/48 1/48 1/48 1/4 1/40 1/32 1/24 Турнір не праводзіўся НРТ НП 1/4 9:7[вт 5]
German Masters[вт 9] Турнір не праводзіўся 1/48 1/4 1/32 НТ Турнір не праводзіўся 1/24 1/16 1/32 1/4 1/16 1/64 1/32 4:4[вт 5]
Сусветнае гран-пры Турнір не праводзіўся НТ 0:0[вт 5]
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1/235 1/64 1/96 1/96 1/48 1/48 1/32 1/16 1/64 1/48 1/32 1/24 1/24 1/24 1/16 1/32 1/32 1/40 1/16 1/24 1/16 1/32 1/32 1/32 1/16 7:10
Shoot-Out Турнір не праводзіўся Нярэйтынгавы турнір 0:0[вт 5]
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Турнір не праводзіўся НРТ 0:0[вт 5]
Players Championship[вт 10] Турнір не праводзіўся 1/8 1/8 1/16 1/16 1/4 1/16 4:6
Адкрыты чэмпіянат Кітая[вт 11] Турнір не праводзіўся НТ 1/24 1/64 1/48 1/16 НП УКР 1/32 1/24 1/32 1/40 УКР 1/8 1/24 1/8 1/64 1/16 1/32 3:7
Чэмпіянат свету 1/196 1/96 1/16 1/8 1/24 1/16 1/48 1/32 1/48 1/16 1/40 1/32 1/32 1/32 1/24 1/24 1/16 1/32 1/8 1/24 1/16 1/8 1/16 1/16 1/40 3:10
Нярэйтынгавыя турніры П:П (Н)
Champion of Champions Турнір не праводзіўся 1/8 1/8 0:2
Мастэрс УКР 1/8 1/8 0:3
Championship League Турнір не праводзіўся ГР ГР2[вт 12] ГР ГР Ф ГР 64:62
Турніры з альтэрнатыўным фарматам П:П
ЧC з 6-цю чырвонымі шарамі (SangSom)[вт 13] Турнір не праводзіўся 1/16 1/16 НП П П 1/8 1/16 1/16 39:12
Былыя рэйтынгавыя турніры П:П[вт 3]
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі[вт 14] НП НТ Турнір не праводзіўся 1/8 1/2 1/4 1/2 1/16 НП 9:5[вт 5]
Усі Класік[вт 15] Турнір не праводзіўся Нярэйтынгавы турнір 1/2 НП 3:1[вт 5]
Трафей Паўночнай Ірландыі Турнір не праводзіўся НТ 1/32 1/32 1/8 Турнір не праводзіўся 2:1[вт 5]
Чэмпіянат Бахрэйна Турнір не праводзіўся 1/16 Турнір не праводзіўся 1:1
Кубак Мальты[вт 16] 1/128 1/96 1/64 1/64 1/32 1/48 НП 1/48 НП 1/16 1/16 1/32 1/24 1/24 1/32 НТ Турнір не праводзіўся 0:2[вт 5]
Адкрыты чэмпіянат Брытаніі 1/64 1/32 1/96 1/64 1/48 1/16 1/32 1/48 1/8 1/64 1/40 1/24 1/8 1/24 Турнір не праводзіўся 8:7
Мастэрс Ірландыі Нярэйтынгавы турнір 1/32 1/32 1/16 НП НТ Турнір не праводзіўся 0:1[вт 5]
Тайланд Мастэрс[вт 17] 1/48 1/96 1/96 1/48 1/48 1/48 1/48 1/64 1/48 1/16 НТ Не праводзіўся НТ Турнір не праводзіўся 0:1[вт 5]
Гран-пры Мальты Не праводзіўся Нярэйтынгавы турнір 1/64 НТ Турнір не праводзіўся 0:0[вт 5]
Дубай Класік[вт 18] 1/32 1/8 1/48 1/24 1/32 Турнір не праводзіўся 1:2
Strachan Open[вт 19] 1/32 НРТ НТ Турнір не праводзіўся 0:1[вт 5]
Класік 1/32 Турнір не праводзіўся 0:1
Былыя нізкарэйтынгавыя турніры П:П
Benson and Hedges Championship[вт 20] НТ 1/32 Нярэйтынгавы турнір НП Нярэйтынгавы турнір Турнір не праводзіўся 2:1[вт 21]
Былыя нярэйтынгавыя турніры П:П (Н)
Shoot-Out Турнір не праводзіўся 1/16 1/4 1/16 1/4 1/32 1/32 РТ 8:6[вт 22]
Сусветнае гран-пры Турнір не праводзіўся 1/4 РТ 2:1[вт 22]
Мастэрс Бразіліі Турнір не праводзіўся 1/8 Турнір не праводзіўся 0:1
ЧC з 6-цю чырвонымі шарамі (888sport.com) Турнір не праводзіўся П Турнір не праводзіўся 10:0
Кваліфікацыя да Мастэрс[вт 23] НРТ 1/16 1/8 1/32 1/8 1/16 1/32 1/4 1/2 1/64 П 1/2 НП 1/16 Турнір не праводзіўся 35:11[вт 22]
Players Tour Championship (НРТ) П:П[вт 3]
Адкрыты чэмпіянат Рыгі Турнір не праводзіўся 1/8 (ЕТ1) 1/64 (ЕТ1) РТ 3:2[вт 21]
Пол Хантэр Класік[вт 7] Турнір не праводзіўся Прафесійна-аматарскі турнір 1/8 (ЕPTC1) Ф (PTC4) 1/16 (ЕТ1) 1/16 (ЕТ4) 1/32 (ЕТ2) 1/8 (ЕТ2) РТ 16:6[вт 21]
Адкрыты чэмпіянат Рура[вт 24] Турнір не праводзіўся 1/64 (ЕPTC5) НП 1/8 (ЕТ5) 1/16 (ЕТ4) 1/4 (ЕТ3) НП 9:4
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі Турнір не праводзіўся 1/2 (ЕТ4) 1/8 (ЕТ1) 1/4 (ЕТ3) — (ЕТ4) НП 12:3
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара Турнір не праводзіўся 1/16 (ЕТ5) РТ 2:1[вт 21]
Адкрыты чэмпіянат Гдыні Турнір не праводзіўся 1/16 (ЕТ2) 1/32 (ЕТ8) 1/32 (ЕТ6) 1/32 (ЕТ6) НП 5:4
Адкрыты чэмпіянат Лісабона Турнір не праводзіўся 1/2 (ЕТ5) НП 5:1
Адкрыты чэмппіянат Ротэрдама Турнір не праводзіўся 1/4 (ЕТ2) НП 4:1
Bluebell Wood Open Турнір не праводзіўся 1/16 (ЕТ3) НП 2:1
Кубак памяці Кей Сюзан[вт 25] Турнір не праводзіўся 1/16 (PTC7) 1/32 (PTC4) 1/32 (ЕТ6) НП 4:3
Адкрыты чэмпіянат Антверпена Турнір не праводзіўся 1/16 (PTC9) 1/32 (ЕТ3) 1/64 (ЕТ7) НП 3:3
Адкрыты чэмпіянат Шатландыі[вт 8] НП Рэйтынгавы турнір Турнір не праводзіўся 1/32 (ЕТ5) Не праводзіўся РТ 1:1[вт 21]
Адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука Турнір не праводзіўся 1/16 (PTC12) 1/8 (ЕТ6) Не праводзіўся 5:2
Варшава Класік Турнір не праводзіўся 1/32 (PTC6) Турнір не праводзіўся 1:1
Міжнародны трафей Алекса Хігінса Турнір не праводзіўся 1/32 (PTC8) Турнір не праводзіўся 1:1
Адкрыты чэмпіянат Бруге Турнір не праводзіўся 1/32 (ЕPTC2) Турнір не праводзіўся 1:1
Кубак Русельсгайма Турнір не праводзіўся 1/64 (ЕPTC3) Турнір не праводзіўся 0:1
MIUS Cup Турнір не праводзіўся 1/4 (ЕPTC4) Турнір не праводзіўся 4:1
Прага Класік Турнір не праводзіўся 1/32 (ЕPTC6) Турнір не праводзіўся 1:1
Турніры серыі PTC у Глостэры Серыя PTC не існавала НП 1/16 (PTC2) 1/64 (PTC1) Не праводзіліся 4:4
1/64 (PTC2)
1/16 (PTC3)
Турніры серыі PTC у Шэфілдзе Серыя PTC не існавала 1/8 (PTC1) 1/16 (PTC1) Турніры не праводзіліся 23:11
1/8 (PTC2) 1/16 (PTC3)
1/2 (PTC3) 1/64 (PTC5)
1/16 (PTC4) 1/64 (PTC10)
1/32 (PTC5) 1/4 (PTC11)
1/32 (PTC6) PTC12↑[вт 26]
Адкрыты чэмпіянат Хайніна Турнір не праводзіўся 1/16 (АТ2) — (АТ1) НП 2:1
Адкрыты чэмпіянат Дунгуаня Турнір не праводзіўся 1/32 (АТ4) НП 1:1
Турніры серыі PTC у Азіі Серыя PTC не існавала НП 1/16 (АPTC1) Турніры не праводзіліся 2:2
1/16 (АPTC2)
— (АPTC3)
  1. Пачынаючы з сезона 2010/2011 паказаны рэйтынг у пачатку сезона
  2. Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу
  3. а б в Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку)
  4. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015-2015/2016)
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
  6. Турнір меў назвы Гран-пры (1991/1992-2000/2001, 2004/2005-2009/2010) і Кубак LG (2001/2002-2003/2004)
  7. а б Турнір меў назвы «Гран-пры Фюрта» (2004/2005) і «Адкрыты чэмпіянат Фюрта» (2005/2006-2006/2007)
  8. а б Турнір меў назвы «International Open» (1992/1993–1996/1997) і «Players Championship» (2003/2004)
  9. Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Германіі» (1995/1996-1997/1998)
  10. Турнір меў назвы «Фінал Players Tour Championship» (2010/2011), «Гранд-фінал PTC» (2011/2012-2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з’яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
  11. Турнір меў назву «China International» (1998/1999).
  12. На турніры Championship League пераможцы кожнай групы выходзяць у вырашальны раўнд, які таксама пачынаецца з групавой стадыі
  13. Турнір меў назвы «Міжнародны чэмпіянат па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі» (2008/2009) і «Сусветнае Гран-пры па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі» (2009/2010)
  14. Турнір меў назву Аўстралійскі Мастэрс (1995/1996)
  15. Турнір меў назву Цзянсу Класік (2008/2009-2009/2010)
  16. Турнір меў назвы «Адкрыты чэмпіянат Еўропы» (1991/1992-1996/1997, 2001/2002-2003/2004) і «Адкрыты чэмпіянат Ірландыі» (1998/1999)
  17. Турнір меў назвы «Адкрыты чэмпіянат Азіі» (1991/1992-1992/1993, 2001/2002-2003/2004) і «Адкрыты чэмпіянат Тайланда» (1993/1994-1996/1997)
  18. Турнір меў назвы «Тайланд Класік» (1995/1996) і «Азіяцкі Класік» (1996/1997)
  19. Турнір меў назву «Strachan Challenge» (1992/1993-1993/1994)
  20. Турнір меў назву «Кваліфікацыя да Мастэрс» (2003/2004-2009/2010)
  21. а б в г д Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нізкарэйтынгавых розыгрышах турніру
  22. а б в Лічацца толькі матчы, згуляныя ў нярэйтынгавых розыгрышах турніру
  23. Турнір меў назву Benson & Hedges Championship (1991/1992-2002/2003)
  24. Турнір меў назву «Чэмпіянат Рура» (2010/2011)
  25. Турнір меў назву «Трафей памяці Кей Сюзан» (2011/2012-2012/2013)
  26. Першыя раўнды турніру праходзілі ў Шэфілдзе, фінальныя — у Фюрстэнфельдбруку. Турнір праходзіў як адкрыты чэмпіянат Фюрстэнфельдбрука.

Перамогі над гульцамі з топ-10[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 1994/
1995
2000/
2001
2001/
2002
2003/
2004
2009/
2010
2010/
2011
2011/
2012
2012/
2013
2013/
2014
2014/
2015
2015/
2016
2016/
2017
Вынік
Колькасць 1 1 1 1 2 3 11 10 9 7 1 1 48
# Гулец Р Турнір Стадыя Лік Рэйтынг
Дэвіса
1994/1995
1 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 7 Чэмпіянат свету па снукеры, Шэфілд, Англія 1/16 10:7 65
2000/2001
2 Сцяг Англіі Роні О’Саліван 4 Адкрыты чэмпіянат Шатландыі, Абердзін, Шатландыя 1/16 5:1 77
2001/2002
3 Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 10 Чэмпіянат Вялікабрытаніі, Ёрк, Англія 1/16 9:5 60
2003/2004
4 Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 10 Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Брайтан, Англія 1/16 5:4 35
2009/2010
5 Сцяг Ганконга Марка Фу 8 Гран-пры, Глазга, Шатландыя 1/16 5:4 47
6 Сцяг Уэльса Раян Дэй 6 Чэмпіянат свету па снукеры, Шэфілд, Англія 1/16 10:8 47
2010/2011
7 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 6 Адкрыты чэмпіянат Кітая, Пекін, Кітай 1/16 5:3 26
8 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 6 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 1/8 5:3 26
9 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 8 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 1/32 4:2 26
2011/2012
10 Сцяг Англіі Джад Трамп 9 Championship League, Сток, Англія ГР 3:2 19
11 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5 Championship League, Сток, Англія ГР 3:1 19
12 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 3 Championship League, Сток, Англія ГР 3:1 19
13 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5 Championship League, Сток, Англія ГР 3:2 19
14 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 1 Championship League, Сток, Англія ГР 3:0 19
15 Сцяг Англіі Алістэр Картэр 6 Championship League, Сток, Англія ГР 3:1 19
16 Сцяг Англіі Джад Трамп 9 Championship League, Сток, Англія ГР 3:2 19
17 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 12, Шэфілд, Англія 1/32 4:1 19
18 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 8 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 11, Шэфілд, Англія 1/8 4:0 19
19 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 5 Players Tour Championship 2011/2012 — Этап 4, Фюрт, Германія 1/2 4:2 19
20 Сцяг Англіі Джад Трамп 9 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія 1/16 5:3 19
2012/2013
21 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 7 Чэмпіянат свету па снукеры, Шэфілд, Англія 1/16 10:6 19
22 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 7 Championship League, Сток, Англія ГР 3:1 19
23 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6 Championship League, Сток, Англія ГР 3:2 19
24 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4 Еўрапейскі тур PTC 2012/2013 — Этап 6, Шэфілд, Англія 1/32 4:1 19
25 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 3 Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры, Шэфілд, Англія 1/8 6:5 19
26 Сцяг Уэльса Марк Уільямс 5 International Championship, Чэнду, Кітай 1/16 6:4 19
27 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 6 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія 1/8 5:1 19
28 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд Ф 8:4 19
29 Сцяг Англіі Стывен Лі 8 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд 1/8 6:5 19
30 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 4 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд ГР 5:2 19
2013/2014
31 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 8 Shoot-Out, Блэкпул, Англія 1/32 62:13 13
32 Сцяг Англіі Джад Трамп 3 Championship League, Сток, Англія ГР 3:1 13
33 Сцяг Англіі Бары Хокінс 9 Championship League, Сток, Англія ГР 3:0 13
34 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 2 Championship League, Сток, Англія ГР 3:0 13
35 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 4 Championship League, Сток, Англія ГР 3:0 13
36 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 6 Championship League, Сток, Англія ГР 3:1 13
37 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 2 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд Ф 8:4 13
38 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 1 Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі, Бангкок, Тайланд 1/2 7:4 13
39 Сцяг Англіі Марк Ален 10 Еўрапейскі тур PTC 2013/2014 — Этап 4, Фюрт, Германія 1/64 4:3 13
2014/2015
40 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 7 Фінал Players Tour Championship, Бангкок, Тайланд 1/16 4:2 16
41 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 3 Фінал Players Tour Championship, Бангкок, Тайланд 1/8 4:1 16
42 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 3 Сусветнае гран-пры, Ландыдна, Уэльс 1/8 4:3 16
43 Сцяг Ганконга Марка Фу 8 Сусветнае гран-пры, Ландыдна, Уэльс 1/16 4:1 16
44 Сцяг Англіі Роні О’Саліван 4 Championship League, Сток, Англія ГР 3:2 16
45 Сцяг Ганконга Марка Фу 8 Championship League, Сток, Англія ГР 3:0 16
46 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 7 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Бендыга, Аўстралія 1/8 5:3 16
2015/2016
47 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 6 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 1/8 5:3 16
2016/2017
48 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 3 Еўрапейскі Мастэрс 2016, Бухарэст, Румынія 1/8 4:1 30

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. O'Sullivan survives McLeod charge (англ.). BBC (13 снежня 2008). Праверана 2 чэрвеня 2016.
  2. а б в Mark Davis 2011/2012. Snooker.org. Праверана 20 May 2012.
  3. Order of Merit. Snooker.org (8 студзеня 2012). Праверана 20 May 2012.
  4. "Carter cruises into round two as Davis suffers at The Crucible". London: Daily Mail. 26 April 2012. Праверана 20 May 2012. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  5. Official World Ranking List for the 2012/2013 Season. Праверана 20 May 2012.
  6. а б In Form Bingham Keeps Run Going. World Snooker. Праверана 1 July 2012.
  7. Wuxi Classic 2012 results. worldsnooker.com. World Snooker. Праверана 24 June 2012.
  8. Closing Century Puts Bingham into Final. World Snooker. Праверана 1 July 2012.
  9. SangSom 6 Red World Championship (2012). Snooker.org. Праверана 7 July 2012.
  10. а б Six of the Best For Davis. World Snooker. Праверана 7 July 2012.
  11. а б в Mark Davis 2012/2013. Snooker.org. Праверана 14 July 2012.
  12. Ebdon to face Hawkins in Goldfields final. Eurosport. Праверана 14 July 2012.
  13. UK Snooker Championship 2012: Higgins out despite 147. BBC Sport. Праверана 1 April 2013.
  14. UK Snooker Championship 2012: Mark Selby beats Mark Davis. BBC Sport. Праверана 1 April 2013.
  15. Metcalfe, Nick (13 January 2013). "Allen sees off Davis to book place in last eight of Masters". London: Daily Mail. Праверана 1 April 2013. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка)
  16. Official world rankings issued after the China Open 2013. worldsnooker.com. World Professional Billiards and Snooker Association. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2013. Праверана 2 April 2013.
  17. Ronnie O'Sullivan to defend snooker world title. BBC Sport. Праверана 1 April 2013.
  18. Betfair World Championship Qualifiers. Snooker.org. Праверана 1 April 2013.
  19. Snooker – O'Sullivan set for another Crucible battle with Carter. Eurosport. Праверана 1 April 2013.
  20. World Snooker Championship 2013: Mark Davis delighted at win. BBC Sport. Праверана 23 April 2013.
  21. Ranking History. Snooker.org. Праверана 28 May 2013.
  22. Mark Davis 2013/2014. Snooker.org. Праверана 28 April 2014.
  23. а б SangSom 6 Red World Championship (2013). Snooker.org. Праверана 8 September 2013.
  24. General Cup (2013). Snooker.org. Праверана 13 September 2013.
  25. Breaking news: Davis beaten in decider(недаступная спасылка). Bexhill-on-Sea Observer. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2014. Праверана 28 April 2014.
  26. Masters 2014: Mark Selby and John Higgins into quarter-finals. BBC Sport. Праверана 29 April 2014.
  27. Trump charges into German Masters semis. Eurosport. Праверана 28 April 2014.
  28. Davis keen to make his mark(недаступная спасылка). Hastings & St. Leonards Observer. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2014. Праверана 28 April 2014.
  29. World Championship: Dominic Dale and Neil Robertson reach second round at Crucible. Sky Sports. Праверана 28 April 2014.
  30. World Snooker Rankings After the 2014 World Championship. World Snooker. Праверана 9 May 2014.
  31. Robertson To Face Davis in Bendigo. World Snooker. Праверана 9 July 2014.
  32. Trump To Face Robertson in Bendigo Final. World Snooker. Праверана 9 July 2014.
  33. Mark Davis 2014/2015. Snooker.org. Праверана 18 April 2015.
  34. Bingham Is Championship League King. World Snooker. Праверана 18 April 2015.
  35. John Higgins beaten 4–0 by Mark Davis in India. The Herald. Праверана 19 April 2015.
  36. Davis defeats Robertson again(недаступная спасылка). Hasting & St. Leonards Observer. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2015. Праверана 18 April 2015.
  37. Davis suffers another last eight exit(недаступная спасылка). Hasting & St. Leonards Observer. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2015. Праверана 18 April 2015.
  38. World Snooker Championship: Ding Junhui beats Mark Davis. BBC Sport. Праверана 30 April 2015.
  39. а б Mark Davis 2015/2016. Snooker.org. Праверана 4 February 2016.
  40. Senior Success for Davis. World Snooker. Праверана 4 February 2016.
  41. Davis makes his Mark in Killarney(недаступная спасылка). Global Snooker (18 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2011. Праверана 7 July 2012.
  42. а б Turner, Chris. Merseyside Professional Championship(недаступная спасылка). cajt.pwp.blueyonder.co.uk. Chris Turner's Snooker Archive. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 20 September 2014.
  43. Vienna Snooker Open 2016. viennasnookeropen.at. Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2016. Праверана 8 мая 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]