З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Найджэл БондСнукер
англ. : Nigel Bond
Дата нараджэння:
15 лістапада 1965 (1965-11-15 ) [1] (57 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Англія
Вядучая рука:
правая
Прафесійная кар'ера:
1989–...
Найвышэйшы рэйтынг:
5 (07.05.1996 —05.05.1997 )
Цяперашні рэйтынг:
103 (9 красавіка 2018)
Прызавыя грошы:
> £1,700,000
Найвышэйшая серыя:
140 (Гран-пры 2004 (квал.) )
Колькасць соценных серый:
120
Перамогі на турнірах
Рэйтынгавыя турніры:
1
Іншыя прафесійныя турніры:
5
Чэмпіянат свету:
фінал (1995 )
Найджэл Бонд (англ. : Nigel Bond ; нар. 15 лістапада 1965 , Дэрлі Дэйл , графства Дэрбішыр , Англія ) — англійскі прафесійны гулец у снукер . Фіналіст чэмпіянату свету 1995 года і пераможца адкрытага чэмпіянату Брытаніі 1996 года . Былы 5-ы нумар сусветнага рэйтынгу (1996/1997 ), з сезона 1992/1993 да сезона 1998/1999 нязменна ўваходзіў у топ-16, а з сезона 1991/1992 да сезона 2002/2003 і з сезона 2005/2006 да сезона 2009/2010 — у топ-32.
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1989 годзе ва ўзросце 23 гадоў і ў першым жа сезоне дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага International Open . У 1990 годзе дайшоў да фіналу Гран-пры і да чвэрцьфіналу першага турніру Трайной кароны — чэмпіянату Вялікабрытаніі , а ў сезоне 1991/1992 дэбютаваў у топ-32 сусветнага рэйтынгу , чатыры разы дайшоў да рэйтынгавых паўфіналаў і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету . У наступным сезоне дэбютаваў у топ-16 рэйтынгу і на найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс , а таксама дайшоў да чвэрцьфіналу сусветнага першынства , а ў сезоне 1993/1994 — да чвэрцьфіналаў чэмпіянату Вялікабрытаніі і чэмпіянату свету . У 1995 годзе дайшоў да свайго адзінага фіналу у Крусібле , які стаў яго другім рэйтынгавым фіналам, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 9:18, а ў сезоне 1995/1996 дайшоў да фіналу Тайланд Класік , да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі ў трэці раз, а таксама здабыў свой першы і адзіны рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі , пасля чаго дайшоў да паўфіналу сусветнага чэмпіянату . У наступным сезоне падняўся на найвышэйшае для сябе пятае месца ў рэйтынгу , дайшоў да паўфіналу Мастэрс , што стала яго найлепшым вынікам на гэтым спаборніцтве і ў пяты і апошні раз выйшаў у рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Тайланда . У 2003 годзе ў чацвёрты раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі , але ніколі не праходзіў далей, а ў 2009 годзе ў апошні раз гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету . Па сённяшні дзень мае прафесійны статус і з’яўляецца адным з самых узроставых снукерыстаў у мэйн-туры , перамогшы ў 2011 годзе на аднафрэймавым запрашальным турніры Shoot-Out , а ў 2012 — на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў .
Апроч аднаго рэйтынгавага тытула, яшчэ пяць разоў перамагаў на прафесійных турнірах, уключаючы перамогу на Мастэрсе Шатландыі ў 1997 годзе . За сваю кар’еру аформіў больш за 100 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-60 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-30 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Рэйтынгавыя турніры: 5 (1 перамога; 4 паразы) [ правіць | правіць зыходнік ]
Легенда
Чэмпіянат свету (0:1)
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0)
Іншыя (1:3)
Прафесійныя снукерныя турніры: 11 (4 перамогі, 7 паразаў) [ правіць | правіць зыходнік ]
Легенда
Рэйтынгавыя турніры (1:4)
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:1)
Нярэйтынгавыя турніры (2:2)
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (1:0)
Вынік
ПДВ
Дата
Турнір
Апанент у фінале
Лік
Параза
1
21 кастрычніка 1990
Гран-пры , Рэдынг , Англія
Хендры Стывен Стывен Хендры
5:10
Параза
2
12 студзеня 1993
Strachan Challenge 1992/1993 — Этап 2 , Шэфілд , Англія
Шоу Трой Трой Шоў
4:9
Параза
3
14 мая 1994
Pontins Professional , Прэстацін , Уэльс
Доэрцйа Кен Кен Доэрці
5:9
Параза
4
30 красавіка 1995
Чэмпіянат свету , Шэфілд , Англія
Хендры Стывен Стывен Хендры
9:18
Параза
5
7 кастрычніка 1995
Тайланд Класік , Бангкок , Тайланд
Пэрат Джон Джон Пэрат
6:9
Перамога
1
8 красавіка 1996
Адкрыты чэмпіянат Брытаніі , Плімут , Англія
Хйагйанс Джон Джон Хігінс
9:8
Параза
6
1 чэрвеня 1996
Pontins Professional , Прэстацін , Уэльс
Доэрцйа Кен Кен Доэрці
7:9
Перамога
2
13 кастрычніка 1996
Гран-пры Мальты , Марсаскала , Мальта
Дрэга Тонйа Тоні Дрэга
7:3
Параза
7
16 сакавіка 1997
Адкрыты чэмпіянат Тайланда , Бангкок , Тайланд
Эбдан Пйатэр Пітэр Эбдан
7:9
Перамога
3
5 кастрычніка 1997
Мастэрс Шатландыі , Мазэруэл , Шатландыя
МакМанус Алан Алан Мак-Манус
9:8
Перамога
4
30 студзеня 2011
Shoot-Out , Блэкпул , Англія
Мйалкйанс, Роберт Роберт Мілкінс
58:23[пст 1]
↑ Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы) [ правіць | правіць зыходнік ]
Турніры сярод ветэранаў: 2 (1 перамога; 1 параза) [ правіць | правіць зыходнік ]
Зноскі
Больш за 30 20—30 10—20 5—9 2—4 1 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 30 ліпеня 2018 .
↑ Джэймс Уатана скончыў сваю прафесійную кар’еру, але мае права выступаць на прафесійных турнірах.
Больш за 900 700—800 500—600 400—500 300—400 200—300 150—200 100—150 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар’еруСтатыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Кен Доэрці, Джымі Уайт і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар’еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.
Снукерысты, якія зарабілі больш за £1,000,000 за кар'еру
Больш за £9,000,000 £8,000,000—£9,000,000 £7,000,000—£8,000,000 £5,000,000—£6,000,000 £4,000,000—£5,000,000 £3,000,000—£4,000,000 £2,000,000—£3,000,000 £1,500,000—£2,000,000 £1,000,000—£1,500,000 Тлустым шрыфтам выдзеленыя гульцы, якія працягваюць сваю прафесійную кар'еру
Статыстыка на 8 мая 2018 .
↑ а б в Джымі Уайт, Кен Доэрці і Джэймс Уатана скончылі свае прафесійныя кар'еры, але маюць права выступаць на прафесійных турнірах.