Спіс фіналаў чэмпіянатаў свету па футболе

Гэта старонка ўваходзіць у лік выдатных спісаў
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Футбол
Чэмпіянат свету па футболе


FIFA World Cup

Сучасны трафей чэмпіянату свету «Кубак свету ФІФА», які выкарыстоўваецца з 1974 года.
 
Арганізацыя: ФІФА
Заснаваны: 1930
Рэгіён: міжнародны
Кол-ць каманд: 204 (кваліфікацыя)
32 (асноўная стадыя)
Дзеючы чэмпіён: Аргенціна Аргенціна (3-і тытул)
Найбольш тытулаваная: Бразілія Бразілія (5 тытулаў)
Бягучы турнір
2022

Чэмпіянат свету — міжнароднае спаборніцтва па футболе, заснаванае ў 1930 годзе. У ім удзельнічаюць мужчынскія футбольныя зборныя краін-членаў Міжнароднай футбольнай федэрацыі (ФІФА), галоўнага футбольнага органа кіравання. Турнір праходзіць кожныя чатыры гады за выключэннем 1942 і 1946 гадоў, калі ён быў адменены ў сувязі з Другой сусветнай вайной. Апошні чэмпіянат свету, які праходзіў у 2022 годзе, выйграла зборная Аргенціна, якая ў фінале па пенальці перайграла Францыю (3:3 пасля дадатковага часу, 4:2 па пенальці).

Фінал чэмпіянату свету з’яўляецца апошнім матчам спаборніцтва і вызначае, каманда якой краіны стане сусветным чэмпіёнам. Калі пасля 90 хвілін асноўнага часу матча лік застаецца роўным, назначаецца дадатковы 30-хвілінны перыяд гульні, які называюць дадатковым часам. Калі нічыя паміж камандамі застаецца і пасля дадатковага часу, пераможца фінальнага матча вырашаецца ў серыі пенальці. Зборная, якая перамагае ў серыі пенальці, абвяшчаецца чэмпіёнам свету[1]. Пераможца турніру вырашаўся ў выніку адзіночнага паядынку заўсёды акрамя 1950 года, калі чэмпіён свету вырашаўся ў выніку фінальнага групавога раўнда, у якім удзельнічалі чатыры зборныя (Уругвай, Бразілія, Швецыя і Іспанія). Матч паміж Уругваем і Бразіліяй быў адным з двух апошніх матчаў чэмпіянату і вырашальным, бо абедзве каманды ішлі наперадзе паводле ачкоў і каманда, якая перамагала ў гэтым паядынку, гарантавала сабе чэмпіёнства. Такім чынам, ФІФА лічыць гэты матч дэ-факта фіналам чэмпіянату свету 1950 года[2].

У 22 чэмпіянатах свету прымалі ўдзел 80 розных зборных, з якіх 13 даходзілі да фінальных матчаў і 8 станавіліся чэмпіёнамі[заўв 1]. З пяццю тытуламі Бразілія з'ўляецца самай паспяховай камандай чэмпіянатаў свету, а таксама адзінай краінай, якая прымала ўдзел ва ўсіх розыгрышах спаборніцтва[4]. Італія і Германія па чатыры разы выйгравалі чэмпіянат свету, Уругвай, Аргенціна і Францыя — па два, а Англія і Іспанія — па адным разе. Каманда, якая перамагае ў фінальным матчы, атрымлівае традыцыйны трафей, а яе імя гравіруецца на ніжняй частцы гэтага трафея[5].

У 22 папярэдніх чэмпіянатах свету толькі краіны з Еўропы і Паўднёвай Амерыцы даходзілі да фіналу галоўнага футбольнага першынства. Дзевяць разоў (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 2006, 2010 і 2018) у фінальным паядынку гулялі дзве еўрапейскія зборныя і толькі два разы (1930 і 1950) — дзве зборныя краін Паўднёвай Амерыкі. Рэкорд па колькасці выхадаў у фінал належыць зборнай Германіі, якая 8 разоў гуляла ў вырашальных паядынках чэмпіянату. Зборныя Італіі (1934—1938) і Бразіліі (1958—1962) з’яўляюцца адзінымі, якія выйгравалі чэмпіёнскія тытулы два разы запар, а зборныя ФРГ (1982—1990) і Бразіліі (1994—2002) адзінымі, якія тройчы запар даходзілі да фіналаў. Фіналы 1970 і 1994 гадоў паміж зборнымі Бразіліі і Італіі, а таксама фіналы 1986, 1990 і 2014 гадоў паміж зборнымі Германіі і Аргенціны з’яўляюцца адзінымі вырашальнымі паядынкамі паміж аднымі камандамі. Фінал 1934 года паміж зборнымі Італіі і Чэхаславакіі застаецца апошнім фіналам чэмпіянату свету, калі абедзве зборныя ўпершыню дайшлі да фіналу спаборніцтва[заўв 2]. Пяць разоў (1934, 1966, 1978, 2010 і 2014) вынік фіналу вызначаўся ў дадатковы час і яшчэ тры разы (1994, 2006 і 2022) чэмпіёны свету вызначаліся ў серыі пенальці. Фіналы 1930 і 1966 гадоў з’яўляюцца адзінымі, якія праходзілі не ў нядзелю: першы адбыўся ў сераду, а другі — у суботу.

Месцы правядзення[правіць | правіць зыходнік]

11 разоў фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі на тэрыторыі Еўропы, 5 разоў — на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі, 3 разы — у Паўночнай Амерыцы, 2 разы — у Азіі і 1 раз — у Афрыцы. Па два разы фіналы чэмпіянатаў свету праходзілі ў Рыме (1934 і 1990), у Парыжы (1938 і 1998 у Сен-Дэні), у Рыа-дэ-Жанэйра (1950 і 2014) і ў Мехіка (1970 і 1986). У Германіі фіналы праходзілі таксама два разы, але ў розных гарадах — у Мюнхене ў 1974 годзе і ў Берліне ў 2006 годзе.

Месцы правядзення фінальных матчаў чэмпіянатаў свету.

Спіс фіналаў[правіць | правіць зыходнік]

Каманда перамагла ў дадатковы час.
Каманда перамагла ў серыі пенальці.

Слупок «Год» азначае год, у які праходзілі матчы асноўнай стадыі чэмпіянату, а спасылкі вядуць да артыкулаў пра адпаведныя чэмпіянаты. Спасылкі да артыкулаў пра фіналы чэмпіянатаў знаходзяцца ў слупку «Лік». Спасылкі ў слупках «Пераможцы» і «Фіналісты» вядуць да артыкулаў пра нацыянальныя зборныя, а не пра краіны.

Год Пераможцы Лік[2] Фіналісты Суддзя Месца правядзення Стадыён Наведвальнасць
1930 Уругвай Уругвай 4:2[6][7] Аргенціна Аргенціна Бельгія Жан Лангенус Уругвай Мантэвідэа, Уругвай Эстадыа Сентэнарыа 80 000
Дарада (12), Сеа (57), Ірыяртэ (68), Кастра (90) Пеўселье (20), Стабіле (37)
1934 Італія Італія 2:1[заўв 3][8][9] Чэхаславакія Чэхаславакія Швецыя Іван Эклінд Італія Рым, Італія Нацыянале ПНФ 50 000
Орсі (81), Ск'явіа (95) Пуч (76)
1938 Італія Італія 4:2[10][11] Венгрыя Венгрыя Францыя Жорж Капдэвіль Францыя Парыж, Францыя Іў дзю Мануар 45 000
Калаусі (6), Піёла (16), Калаусі (35), Піёла (82) Ціткаш (8), Шарошы (70)
1950 Уругвай Уругвай 2:1[заўв 4][12][13] Бразілія Бразілія Англія Джордж Рыдэр Бразілія Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія Маракана 174 000
Ск’яфіна (66), Гіджа (79) Фрыясу (47)
1954 ФРГ Германія 3:2[14][15] Венгрыя Венгрыя Англія Уільям Лінг Швейцарыя Берн, Швейцарыя Ванкдорф 60 000
Морлак (10), Ран (18), Ран (84) Пушкаш (6), Цібар (8)
1958 Бразілія Бразілія 5:2[16][17] Швецыя Швецыя Францыя Марыс Гіг Швецыя Сольна, Швецыя Росунда 51 800
Вава (9), Вава (32), Пеле (55), Загалу (80), Пеле (90) Лідхальм (4), Сімансан (80)
1962 Бразілія Бразілія 3:1[18][19] Чэхаславакія Чэхаславакія Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Мікалай Латышаў Чылі Сант’яга, Чылі Нацыянальны стадыён 69 000
Амарылду (17), Зіту (69), Вава (78) Масапуст (15)
1966 Англія Англія 4:2[заўв 5][20][21] Германія ФРГ Швейцарыя Готфрыд Дайнст Англія Лондан, Англія Уэмблі 93 000
Херст (18), Пітэрс (78), Херст (101), Херст (120) Галер (12), Вебер (90)
1970 Бразілія Бразілія 4:1[22][23] Італія Італія Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) Рудольф Глокнер Мексіка Мехіка, Мексіка Ацтэка 107 412
Пеле (18), Жэрсан (66), Жайрзінью (71), Карлус Алберту (86) Банінсенья (37)
1974 ФРГ Германія 2:1[24][25] Нідэрланды Нідэрланды Англія Джон Тэйлар Германія Мюнхен, ФРГ Алімпійскі стадыён 75 200
Брайтнер (26 пен.), Мюлер (44) Нескенс (2 пен.)
1978 Аргенціна Аргенціна 3:1[заўв 6][26][27] Нідэрланды Нідэрланды Італія Серджыа Ганела Аргенціна Буэнас-Айрэс, Аргенціна Манументаль Рывер Плэйт 71 483
Кемпес (38), Кемпес (105), Бертоні (115) Нанінга (82)
1982 Італія Італія 3:1[28][29] Германія ФРГ Бразілія Арналду Каэлью Іспанія Мадрыд, Іспанія Сант’яга Бернабеу 90 000
Росі (56), Тардэлі (69), Альтабелі (80) Брайтнер (83)
1986 Аргенціна Аргенціна 3:2[30][31] Германія ФРГ Бразілія Рамуальда Арпі Філью Мексіка Мехіка, Мексіка Ацтэка 114 600
Браўн (23), Вальдана (56), Буручага (84) Руменігэ (74), Фёлер (81)
1990 ФРГ Германія 1:0[32][33] Аргенціна Аргенціна Мексіка Эдгарда Кадэзаль Мендэз Італія Рым, Італія Стадыа Алімпіка 73 603
Брэмэ (85 пен.)
1994 Бразілія Бразілія 0:0 (3:2 пен.)[34][35] Італія Італія Венгрыя Сандар Пуль Злучаныя Штаты Амерыкі Пасадэна, Каліфорнія, ЗША Роўз-Боўл 94 194

1998 Францыя Францыя 3:0[36][37] Бразілія Бразілія Марока Саід Белкуола Францыя Сен-Дэні, Францыя Стад дэ Франс 80 000
Зідан (27), Зідан (45), Пеці (90)
2002 Бразілія Бразілія 2:0[38][39] Германія Германія Італія П’ерлуіджы Каліна Японія Якагама, Японія Міжнародны стадыён Якагамы 69 029
Раналду (67), Раналду (79)
2006 Італія Італія 1:1 (5:3 пен.)[заўв 7][40][41] Францыя Францыя Аргенціна Гарацыа Элізонда Германія Берлін, Германія Алімпійскі стадыён 69 000
Матэрацы (19) Зідан (7 пен.)
2010 Іспанія Іспанія 1:0[заўв 8][42][43] Нідэрланды Нідэрланды Англія Говард Уэб Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Яганэсбург, ПАР Сокер Сіці 84 490
Іньеста (116)
2014 Германія Германія 1:0[заўв 9][44][45] Аргенціна Аргенціна Італія Нікола Рыцолі Бразілія Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія Маракана 74 738
Гёцэ (113)
2018 Францыя Францыя 4:2[46][47] Харватыя Харватыя Аргенціна Нестар Пітана Расія Масква, Расія Лужнікі 78 011
Манджукіч (18 АГ), Грызман (38 пен.), Пагба (59), Мбапэ (65) Перышыч (28), Манджукіч (69)
2022 Аргенціна Аргенціна 3:3 (4:2 пен.)[заўв 10] Францыя Францыя Польшча Шыман Марціняк Катар Лусаіл, Катар Нацыянальны стадыён Лусаіл 88 966
Месі (23 пен.), Дзі Марыя (36), Месі (108) Мбапэ (80 пен.), Мбапэ (81), Мбапэ (118 пен.)

Статыстыка паводле краін[правіць | правіць зыходнік]

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II узнагароджвае капітана зборнай Англіі Бобі Мура чэмпіёнскім кубкам, 1966 год.
Немцы Вольфганг Оверат і аўтар пераможнага голу Герд Мюлер святкуюць перамогу на чэмпіянаце, 1974 год.
Капітан зборнай Аргенціны Даніэль Пасарэла з кубкам, 1978 год.
Прэзідэнт Італіі Сандра Перціні, капітан зборнай Дзіна Дзоф, Франка Каўзіа і трэнер Вінчэнца Беарзот на шляху з Мадрыда ў Рым. На стале кубак чэмпіёнаў свету. 1982 год.
Капітан зборнай Аргенціны і найлепшы футбаліст чэмпіянату свету Дыега Марадона, 1986 год.
Міністр моладзі і спорту Італіі Джавана Меландры, прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана, капітан зборнай Фабіа Канавара і трэнер Марчэла Ліпі пасля перамогі зборнай на чэмпіянаце, 2006 год.
Зборная Іспаніі святкуе перамогу на чэмпіянаце свету, 2010 год.
Футбалісты зборнай Германіі з чэмпіёнскім кубкам, 2014 год.
Зборная Францыі з чэмпіёнскім кубкам, 2018 год.
Каманда П Ф КФ Выйграныя турніры Фіналы
Бразілія Бразілія 5 2 7 1958, 1962, 1970, 1994, 2002 1950, 1998
Германія Германія 4 4 8 1954, 1974, 1990, 2014 1966, 1982, 1986, 2002
Італія Італія 4 2 6 1934, 1938, 1982, 2006 1970, 1994
Аргенціна Аргенціна 3 3 6 1978, 1986, 2022 1930, 1990, 2014
Францыя Францыя 2 2 4 1998, 2018 2006, 2022
Уругвай Уругвай 2 0 2 1930, 1950
Англія Англія 1 0 1 1966
Іспанія Іспанія 1 0 1 2010
Нідэрланды Нідэрланды 0 3 3 1974, 1978, 2010
Чэхаславакія Чэхаславакія 0 2 2 1934, 1962
Венгрыя Венгрыя 0 2 2 1938, 1954
Харватыя Харватыя 0 1 1 2018
Швецыя Швецыя 0 1 1 1958

Статыстыка паводле канфедэрацый[правіць | правіць зыходнік]

Канфедэрацыя Перамогі Фіналы Усяго КП АКФ
УЕФА 12 (1934, 1938, 1954, 1966, 1974, 1982, 1990, 1998, 2006, 2010, 2014, 2018) 17 (1934, 1938, 1954, 1958, 1962, 1966, 1970, 1974, 1978, 1982, 1986, 1994, 2002, 2006, 2010, 2018, 2022) 29 5 10
КАНМЕБОЛ 10 (1930, 1950, 1958, 1962, 1970, 1978, 1986, 1994, 2002, 2022) 5 (1930, 1950, 1990, 1998, 2014) 15 3 3

Аўтары галоў[правіць | правіць зыходнік]

У агульнай колькасці ў фіналах чэмпіянатаў свету былі забіты 83 галы, аўтарамі якіх сталі 64 футбалісты. Адзіным, хто забіў 4 мачы ў фіналах, з’яўляецца француз Кіліян Мбапэ (адзін гол у 2018 годзе і хет-трык у 2022 годзе). Чацвёра футбалістаў забілі па тры мячы ў вырашальных паядынках: бразільцы Вава і Пеле, англічанін Джэфры Херст і француз Зінедзін Зідан. Сярод іх Херст аформіў хет-трык у фінальным матчы, а іншыя гульцы забівалі ў двух фіналах. Сямёра футбалістаў забілі па два галы ў фіналах чэмпіянатаў свету: немцы Паўль Брайтнер і Гельмут Ран, італьянцы Джына Калаусі і Сільвіа Піёла, аргенцінцы Марыа Кемпес і Ліянель Месі і бразілец Раналду. Пры гэтым Брайтнер (разам з Мбапэ, Вавам, Пеле і Зіданам) з’яўляецца адным з пяці гульцоў, якія забівалі галы ў двух фіналах. Шасцёра астатніх бамбардзіраў (разам з Вавам, Пеле і Зіданам) уваходзяць у дзявятку аўтараў дубляў у фінальных матчах і (разам з Мбапэ і Херстам) у 11 футбалістаў, якія забівалі больш за адзін гол у фінальным паядынку. Сярод бамбардзіраў фінальных матчаў 10 немцаў, 10 бразільцаў, 9 італьянцаў, 9 аргенцінцаў, 6 уругвайцаў, 5 французаў, 4 венгры, 2 англічаніны, 2 харваты, 2 чэхаславакі, 2 нідэрландцы, 2 шведы і 1 іспанец. Найбольшая колькасць галоў была забіта бразільцамі (15), немцамі (12), італьянцамі і аргенцінцамі (па 11), французамі (10[заўв 11]). Харват Марыа Манджукіч у 2018 годзе стаў адзіным аўтарам аўтагола ў фіналах чэмпіянатаў свету.

Футбаліст КГ Чэмпіянаты
Францыя Кіліян Мбапэ 4 2018 (1), 2022 (3)
Бразілія Вава 3 1958 (2), 1962 (1)
Бразілія Пеле 3 1958 (2), 1970 (1)
Англія Джэфры Херст 3 1966 (3)
Францыя Зінедзін Зідан 3 1998 (2), 2006 (1)
Германія Паўль Брайтнер 2 1974 (1), 1982 (1)
Італія Джына Калаусі 2 1938 (2)
Італія Сільвіа Піёла 2 1938 (2)
Германія Гельмут Ран 2 1954 (2)
Аргенціна Марыа Кемпес 2 1978 (2)
Бразілія Раналду 2 2002 (2)
Аргенціна Ліянель Месі 2 2022 (2)
Уругвай Пабла Дарада 1 1930
Уругвай Хасэ Педра Сеа 1 1930
Уругвай Сантас Ірыяртэ 1 1930
Уругвай Эктар Кастра 1 1930
Аргенціна Карлас Пеўселье 1 1930
Аргенціна Гільерма Стабіле 1 1930
Італія Раймунда Орсі 1 1934
Італія Анджэла Ск’явіа 1 1934
Чэхаславакія Антанін Пуч 1 1934
Венгрыя Пал Ціткаш 1 1938
Венгрыя Дзьёрдзь Шарошы 1 1938
Уругвай Хуан Альберта Ск’яфіна 1 1950
Уругвай Альсідэс Гіджа 1 1950
Бразілія Фрыясу 1 1950
Германія Макс Морлак 1 1954
Венгрыя Ферэнц Пушкаш 1 1954
Венгрыя Золтан Цібар 1 1954
Бразілія Марыу Загалу 1 1958
Швецыя Нільс Лідхальм 1 1958
Швецыя Агнэ Сімансан 1 1958
Бразілія Амарылду 1 1962
Бразілія Зіту 1 1962
Чэхаславакія Ёзэф Масапуст 1 1962
Англія Марцін Пітэрс 1 1966
Германія Гельмут Галер 1 1966
Германія Вольфганг Вебер 1 1966
Бразілія Жэрсан 1 1970
Бразілія Жайрзінью 1 1970
Бразілія Карлус Алберту 1 1970
Італія Раберта Банінсенья 1 1970
Германія Герд Мюлер 1 1974
Нідэрланды Ёган Нескенс 1 1974
Аргенціна Даніэль Бертоні 1 1978
Нідэрланды Дзік Нанінга 1 1978
Італія Паала Росі 1 1982
Італія Марка Тардэлі 1 1982
Італія Алесандра Альтабелі 1 1982
Аргенціна Хасэ Луіс Браўн 1 1986
Аргенціна Хорхэ Вальдана 1 1986
Аргенціна Хорхэ Буручага 1 1986
Германія Карл-Хайнц Руменігэ 1 1986
Германія Рудзі Фёлер 1 1986
Германія Андрэас Брэмэ 1 1990
Францыя Эмануэль Пеці 1 1998
Італія Марка Матэрацы 1 2006
Іспанія Андрэс Іньеста 1 2010
Германія Марыа Гёцэ 1 2014
Францыя Антуан Грызман 1 2018
Францыя Поль Пагба 1 2018
Харватыя Марыа Манджукіч 1 2018
Харватыя Іван Перышыч 1 2018
Аргенціна Анхель Дзі Марыя 1 2022

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. У адпаведнасці з афіцыйнай пазіцыяй ФІФА вынікі зборных ФРГ і Германіі аб’ядноўваюцца і лічацца разам.[3]
  2. Тэхнічна зборныя Бразіліі і Швецыі гулялі ў сваім першым фінале ў 1958 годзе, але вырашальны матч чэмпіянату свету 1950 года паміж Бразіліяй і Уругваем лічыцца за першы фінал зборнай Бразіліі.
  3. Пасля двух таймаў лік быў 1:1.
  4. На чэмпіянаце свету 1950 года адсутнічаў фінал, замест якога быў вырашальны групавы раўнд з чатырма камандамі (Уругваем, Бразіліяй, Швецыяй і Іспаніяй). Тым не менш, ФІФА лічыць матч паміж Бразіліяй і Уругваем вырашальным паядынкам чэмпіянату.
  5. Пасля двух таймаў лік быў 2:2.
  6. Пасля двух таймаў лік быў 1:1.
  7. Пасля двух таймаў лік быў 1:1, у дадатковы час галоў забіта не было.
  8. Пасля двух таймаў лік быў 0:0.
  9. Пасля двух таймаў лік быў 0:0.
  10. Пасля двух таймаў лік быў 2:2, у дадатковы час каманды забілі яшчэ па адным мячы.
  11. З улікам аўтагола, забітым Марыа Манджукічам у браму Харватыі, будзе 11

Зноскі

  1. Laws of the Game (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2015. Праверана 9 February 2009.
  2. а б FIFA World Cup Finals since 1930 (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2019. Праверана 3 February 2009.
  3. All-time FIFA World Cup Ranking 1930-2010 (PDF)(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2014. Праверана 30 January 2013.
  4. World Cup Spotlight on Brazil(недаступная спасылка). CNN. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013. Праверана 29 January 2007.
  5. "Taça da Copa do Mundo chega ao Brasil (World Cup trophy arrives in Brazil)". Globo TV. 21 April 2014. Праверана 22 April 2014. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2014. Праверана 30 лістапада 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2014. Праверана 30 лістапада 2016.
  6. 1930 FIFA World Cup Uruguay(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2016. Праверана 26 January 2009.
  7. "World Cup history – Uruguay 1930". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  8. 1934 FIFA World Cup Italy(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 11 снежня 2018. Праверана 26 January 2009.
  9. "World Cup history – Italy 1934". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  10. 1938 FIFA World Cup France(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2018. Праверана 26 January 2009.
  11. "World Cup history – France 1938". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009.
  12. 1950 FIFA World Cup Brazil(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2017. Праверана 26 January 2009.
  13. "World Cup history – Brazil 1950". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  14. 1954 FIFA World Cup Switzerland(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2017. Праверана 26 January 2009.
  15. "World Cup history – Switzerland 1954". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009.
  16. 1958 FIFA World Cup Sweden(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2015. Праверана 26 January 2009.
  17. "World Cup history – Sweden 1958". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  18. 1962 FIFA World Cup Chile(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 26 January 2009.
  19. "World Cup history – Chile 1962". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  20. 1966 FIFA World Cup England(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2017. Праверана 26 January 2009.
  21. "World Cup history – England 1966". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  22. 1970 FIFA World Cup Mexico(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2015. Праверана 26 January 2009.
  23. "World Cup history – Mexico 1970". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  24. 1974 FIFA World Cup Germany(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2015. Праверана 26 January 2009.
  25. "World Cup history – West Germany 1974". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  26. 1978 FIFA World Cup Argentina(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана 26 January 2009.
  27. "World Cup history – Argentina 1978". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  28. 1982 FIFA World Cup Spain(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 26 January 2009.
  29. "World Cup history – Spain 1982". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  30. 1986 FIFA World Cup Mexico(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2015. Праверана 26 January 2009.
  31. "World Cup history – Mexico 1986". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  32. 1990 FIFA World Cup Italy(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 15 November 2013. Праверана 26 January 2009.
  33. "World Cup history – Italy 1990". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  34. 1994 FIFA World Cup USA(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2017. Праверана 26 January 2009.
  35. "World Cup history – USA 1994". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2013. Праверана 28 ліпеня 2022.
  36. 1998 FIFA World Cup France(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2015. Праверана 26 January 2009.
  37. "World Cup history – France 1998". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  38. 2002 FIFA World Cup Korea/Japan(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2018. Праверана 26 January 2009.
  39. "World Cup history – Japan & South Korea 2002". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2012. Праверана 28 ліпеня 2022.
  40. 2006 FIFA World Cup Germany(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2015. Праверана 26 January 2009.
  41. "Zidane off as Italy win World Cup". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). 4 May 2006. Праверана 26 January 2009.
  42. 2010 FIFA World Cup South Africa(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 12 May 2012.
  43. "Netherlands 0–1 Spain (aet)". BBC Sport (British Broadcasting Corporation). Праверана 12 May 2012.
  44. Estadio Do Maracana, Rio de Janeiro(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association) (18 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2018. Праверана 4 June 2014.
  45. McNulty, Phil (13 July 2014). "England 1–0 Argentina". BBC Sport. British Broadcasting Corporation. Праверана 19 July 2014.
  46. France beat Croatia in thrilling six-goal World Cup final. BBC Sport (15 ліпеня 2018). Праверана 15 July 2018.
  47. 2018 Fifa World Cup Russia(недаступная спасылка). FIFA.com (Fédération Internationale de Football Association) (15 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2018. Праверана 16 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]