Шаблон:Выбраны змест/Аўгусцін Кентэрберыйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт Аўгусціна Кентэрберыйскага з Санкт-Пецярбургскага рукапісу
Партрэт Аўгусціна Кентэрберыйскага з Санкт-Пецярбургскага рукапісу

Аўгусцін Кентэрберыйскі (пам. 604) — бенедыкцінскі манах, першы архібіскуп Кентэрберыйскі. Увайшоў у гісторыю як «апостал англічан» і заснавальнік Хрысціянскай Царквы на тэрыторыі Англіі. Сучасная Царква Англіі лічыць сябе законнай правапераемніцай архібіскупскай кафедры, якую заснаваў Аўгусцін. Каталіцкая Царква аспрэчвае гэта.

Быў прыёрам манастыра святога Андрэя ў Рыме, у 595 годзе Папа Рымскі Грыгорый I прызначыў яго кіраўніком місіі ў Брытанію, вядомай як Грыгарыянская місія  (англ.), у каралеўства Кент, з мэтай перавярнуць у хрысціянства паганскага караля Этэльберта. Пасля атрымання дазволу пасяліцца ў Кентэрберы Аўгусціну ўдалося ахрысціць караля і тысячы яго падданых. Аўгусцін заснаваў манастыр за гарадскімі сценамі і ў 601 годзе быў прызначаны архібіскупам. У 604 годзе іншыя рымска-каталіцкія біскупы асталяваліся ў Лондане і Рочэстэры, і была створана школа, дзе навучаліся англасаксонскія святары і місіянеры (далей…).