Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Вітаўт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт з брэсцкага аўгусцінскага манастыра
Партрэт з брэсцкага аўгусцінскага манастыра

Вітаўтхрышчэнні Аляксандр, ~1350—1430) — князь гарадзенскі (1370—1382), князь луцкі (1370—1382), вялікі князь літоўскі (13921430), абвешчаны кароль гусітаў. Сын Кейстута, пляменнік Альгерда і стрыечны брат Ягайлы. Адзін з найбольш вядомых кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага, яшчэ пры жыцці празваны Вялікім.

Быў ахрышчаны першы раз у 1382 годзе ў каталіцкаму абраду пад імем Віганд, другі раз у 1384 годзе ў праваслаўнаму абраду пад імем Аляксандр і трэці раз у 1386 паводле каталіцкага абраду таксама пад імем Аляксандр (далей…).