Шаблон:Выбраны змест/Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім (1389—1392)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта канфлікту
Карта канфлікту

Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1389—1392 гадоў — другая вайна за ўладу паміж стрыечнымі братамі: каралём Польшчы і вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Першае іх супрацьстаянне завяршылася прымірэннем, аднак асноўныя супярэчнасці не былі зняты. Пасля вяселля з Ядвігай Ягайла ў 1386 годзе ўступіў на польскі пасад пад імем Уладзіслава II, пакінуўшы намеснікам у Вялікім Княстве свайго брата Скіргайлу. Апошні не карыстаўся папулярнасцю ў насельніцтва, у сувязі з чым Вітаўт вырашыў працягнуць барацьбу за літоўскі пасад. Пасля няўдалай спробы ўзяць сталіцу Вялікага Княства Вільню Вітаўт пайшоў на саюз з рыцарамі Тэўтонскага Ордэна. Ордэн быў гістарычным сапернікам Літвы, але ва ўласных інтарэсах многія князі літоўскія, у прыватнасці Вітаўт і Ягайла, імкнуліся да ўсталявання саюзных адносін з ім.

Супрацьстаянне не выявіла відавочнага пераможцу, што прымусіла бакі ісці на кампраміс. Паводле ўмоў складзенага ў 1392 годзе Востраўскага пагаднення Вітаўт прызнаў Ягайлу вярхоўным сюзерэнам (гаспадаром) Літвы, а сам стаў вялікім князем літоўскім. (далей…).