Шаблон:Выбраны змест/Спіс узнагарод і намінацый Кшыштафа Кеслёўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кшыштаф Кеслёўскі
Кшыштаф Кеслёўскі

Кшыштаф Кеслёўскі (1941 — 1996) — польскі кінарэжысёр і сцэнарыст.

На працягу сваёй кар’еры Кшыштаф Кеслёўскі атрымаў мноства кінематаграфічных узнагарод і намінацый, пачынаючы з прэмій «Залаты лайконік» і «Залаты цмок» на Кракаўскім кінафестывалі 1974 года за фільм «Першае каханне». На радзіме рэжысёра, у Польшчы, ён стаў дзевяціразовым лаўрэатам Варшаўскага кінафестывалю. Дзевяць жа разоў атрымоўваў узнагароды Фестывалю польскага мастацкага кіно, у тым ліку тройчы ўдастайваўся галоўнай узнагароды — «Залатых львоў». У позні перыяд творчасці неаднаразова ўзнагароджваўся прызамі фестываляў «вялікай тройкі» (далей…).