Кшыштаф Кеслёўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кшыштаф Кеслёўскі
Krzysztof Kieślowski
Krzysztof Kieślowski Portrait 1994.jpg
Дата нараджэння:

27 чэрвеня 1941(1941-06-27)

Месца нараджэння:

Варшава, Генерал-губернатарства[d], Трэці рэйх[1]

Дата смерці:

13 сакавіка 1996(1996-03-13) (54 гады)

Месца смерці:

Варшава, Варшаўскае сталічнае ваяводства[d], Польшча[2]

Месца пахавання:

Старыя Павонзкі

Грамадзянства:

Сцяг Польшчы Польшча

Адукацыя:

Кінашкола ў Лодзі[d]

Прафесія:

кінарэжысёр
сцэнарыст

Кар'ера:

19661994

Узнагароды:

«Залаты леў» Венецыянскага кінафестывалю (1993)

IMDb:

ID 0001425

Commons-logo.svg Кшыштаф Кеслёўскі на ВікіСховішчы

Кшыштаф Кеслёўскі (польск.: Krzysztof Kieślowski; 27 чэрвеня 1941 — 13 сакавіка 1996) — уплывовы польскі кінарэжысёр і сцэнарыст, сусветна вядомы цыклам фільмаў «Дэкалог» (1989), фільмам «Падвойнае жыццё Веранікі» (1991) і трылогіяй «Тры колеры» (1993—1994)[3][4]. Кшыштаф Кеслёўскі з'яўляецца лаўрэатам мноства прэстыжных кінаўзнагарод, сярод іх прыз Журы (1988), прыз ФІПРЭСІ (1988, 1991) і прыз Экуменічнага журы (1991) Канскага кінафестывалю; прыз ФІПРЭСІ (1989) і Залаты Леў (1993) Венецыянскага кінафестывалю; Сярэбраны мядзведзь Берлінскага кінафестывалю (1994). У 1995 годзе быў намінаваны на «Оскар» як «Лепшы рэжысёр» і за «Лепшы сцэнарый».[5] У 2002 годзе Кеслёўскі адзначаны другім месцам у спісе Дзесяці лепшых рэжысёраў сучаснасці паводле часопіса «Sight & Sound» Брытанскага інстытута кіно.[6]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладосць і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом у Сакалоўску, у якім пражываў Кшыштаф Кеслёўскі

Кшыштаф Кеслёўскі нарадзіўся 27 чэрвеня 1941 года ў Варшаве. Сям'я бацькі -- Рамана Кеслёўскага, паходзіла з Валыні, маці -- Барбара, паходзіла з Быдгашча. Бацькі ажаніліся ў Варшаве на пачатку верасня 1939 г. Дзяцінства Кеслёўскага прайшло ў невялікіх гарадках, бо яго бацька, інжынер-будаўнік, хварэў на сухоты і часта пераязджаў з-за патрэбы лячэння. Сам Кшыштаф таксама цярпеў на хваробы лёгкіх[7], і бацькі вазілі яго па санаторыях [8]. Па атрыманні базавай адукацыі Кеслёўскі паступіў у школу пажарных ва Вроцлаве, якую кінуў пасля першага паўгоддзя навучання [9].

У 1957 годзе Кеслёўскі па парадзе бацькоў паступіў у Дзяржаўны ліцэй тэатральнай тэхнікі ў Варшаве, дырэктарам якога быў яго дзядзька [10]. Падчас навучання, якое працягвалася да 1962 года, ён быў касцюмерам такіх акцёраў, як Тадэвуш Ламніцкі, Аляксандр Бардзіні і Збігнеў Запасевіч[11][12]. Пасля сканчэння ліцэя хацеў стаць тэатральным рэжысёрам, аднак не мог атрымаць адукацыю ў гэтым кірунку, бо не быў выпускніком універсітэта[13]. Тады ён вырашыў вывучаць кінарэжысуру ў Нацыянальнай школе кіно ў Лодзі, куды паступіў з трэцяй спробы[14]. У 1968 годзе скончыў кінашколу, а ў 1970 г. атрымаў дыплом[15][12].

Падчас вучобы, у 1967 годзе ажаніўся з Марыяй Каўціла (Cautillo). У 1972 годзе ў іх нарадзілася дачка Марта[16].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Асоба (Twarz, 1966), як акцёр
  • Офіс (Urząd, 1966)
  • Трамвай (Tramwaj, 1966)
  • Канцэрт па заяўках (Koncert życzeń, 1967)
  • Фатаграфія (Zdjęcie, 1968)
  • З горада Лодзь (Z miasta Łodzi, 1968)
  • Я быў салдатам (Byłem żołnierzem, 1970)
  • Фабрыка (Fabryka, 1970)
  • Работнікі '71: нічога пра нас без нас (Robotnicy '71: Nic o nas bez nas, 1971)
  • Перад раллі (Przed rajdem, 1971)
  • Паміж Уроцлавам і Зялёнай Гурай (Między Wrocławiem a Zieloną Górą, 1972)
  • Прынцыпы бяспекі і гігіены ў медным рудніку (Podstawy BHP w kopalni miedzi, 1972)
  • Гаспадары (Gospodarze, 1972)
  • Прыпеў (Refren, 1972)
  • Муляр (Murarz, 1973)
  • Першае каханне (Pierwsza miłość, 1974)
  • Рэнтген (Przeswietlenie, 1974)
  • Пешаходны пераход (Przejście podziemne, 1974)
  • Біяграфія (Życiorys, 1975)
  • Шпіталь (Szpital, 1976)
  • Клапс (Klaps, 1976)
  • З пункту гледжання начнога вартаўніка (Z punktu widzenia nocnego portiera, 1977)
  • Не ведаю (Nie wiem, 1977)
  • Сем жанчын рознага ўзросту (Siedem kobiet w roznym wieku, 1978)
  • Вакзал (Dworzec, 1980)
  • Гаворачыя галовы (Gadające glowy, 1980)
  • Сем дзён у тыдзень (Siedem dni tygodniu, 1988)

Паўнаметражныя і тэлевізійныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Kieślowski's star on the Walk of Fame in Łódź
Зорка Кеслёўскага на Алеі славы ў Лодзі, Польшча

На працягу сваёй кар'еры Кшыштаф Кеслёўскі атрымаў мноства ўзнагарод і намінацый, пачынаючы з прэміі Golden Hobby-Horse на Кракаўскім кінафестывалі ў 1974 годзе. Ніжэй прыведзены спіс іншых узнагарод і намінацый Кшыштафа Кеслёўскага.[5]

Кароткі фільм пра забойства
Дэкалог
  • Прэмія Бодзіл за лепшы Еўрапейскі фільм (1991) Перамога
  • Прэмія дзяцей і кіно Венецыянскага кінафестывалю (1989) Перамога
  • Прыз ФІПРЭСІ Венецыянскага кінафестывалю (1989) Перамога
Падвойнае жыццё Веранікі
  • Намінацыя на Срэбнага Кондара Аргенцінскай асацыяцыі кінакрытыкаў за Лепшы замежны фільм (1992)
  • Прыз ФІПРЭСІ Канскага кінафестывалю (1991) Перамога
  • Прыз экуменічнага журы Канскага кінафестывалю (1991) Перамога
  • Намінацыя на Залатую пальмавую галіну Канскага кінафестывалю (1991)
  • Прыз Французскага сіндыката кінакрытыкаў за Лепшы замежны фільм (1992) Перамога
  • Прыз глядацкіх сімпатый Міжнароднага варшаўскага кінафестывалю (1991) Перамога
Тры колеры: Сіні
  • Намінацыя на прэмію Сезар за Лепшую рэжысуру (1994)
  • Намінацыя на прэмію Сезар за Лепшы фільм (1994)
  • Намінацыя на прэмію Сезар за Лепшы арыгінальны ці адаптаваны сцэнарый (1994)
  • Прэмія Залаты Ciak Венецыянскага кінафестывалю (1993) Перамога
  • Прэмія Залаты Леў Венецыянскага кінафестывалю (1993) Перамога
  • Прэмія Малы Залаты Леў Венецыянскага Кінафестывалю (1993) Перамога
  • Прэмія OCIC Венецыянскага кінафестывалю (1993) Перамога
Тры колеры: Белы
Тры колеры: Чырвоны
  • Намінацыя на прэмію Оскар за Лепшую рэжысуру (1995)
  • Намінацыя на прэмію Оскар за Лепшы сцэнарый (1995)
  • Намінацыя на прэмію BAFTA за Лепшы фільм не на англійскай мове (1995)
  • Намінацыя на прэмію BAFTA за Лепшы адаптаваны сцэнарый (1995)
  • Намінацыі кінапрэміі BAFTA на ўзнагароду Дэвіда Ліна за рэжысуру (1995)
  • Прэмія Бодзіл за Лепшы неамерыканскі фільм (1995) Перамога
  • Намінацыя на Залатую пальмавую галіну Канскага кінафестывалю (1994)
  • Намінацыя на прэмію Сезар за Лепшую рэжысуру (1995)
  • Намінацыя на прэмію Сезар за Лепшы фільм (1995)
  • Намінацыя на прэмію Сезар за Лепшы арыгінальны ці адаптаваны сцэнарый (1995)
  • Прэмія Французскага сіндыката кінакрытыкаў за Лепшы фільм (1995) Перамога
  • Узнагарода Міжнароднага кінафестывалю ў Ванкуверы за Самы папулярны фільм (1994) Перамога

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119135779 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119135779 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. Stok 1993, p. xiii.
  4. Krzysztof Kieślowski. Internet Movie Database. Праверана 19 мая 2012.
  5. 5,0 5,1 Awards for Krzysztof Kieślowski. Internet Movie Database. Праверана 19 мая 2012.
  6. Sight & Sound | Modern Times. BFI (25 студзеня 2012). Праверана 9 верасня 2012.
  7. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 11-12
  8. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 18
  9. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 20
  10. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 21
  11. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 79
  12. 12,0 12,1 http://www.culture.pl/baza-film-pelna-tresc/-/eo_event_asset_publisher/eAN5/content/krzysztof-kieslowski
  13. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 24
  14. Krzysztof Kieślowski: Autobiografia, s. 30-31
  15. http://www.filmpolski.pl/fp/index.php/113608
  16. http://film.wp.pl/id,564,name,Krzysztof-Kieslowski,osoba_biografia.html?ticaid=116731

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Krzysztof Kieślowski: Autobiografia. Kraków: Wydawnictwo Znak, 2006. ISBN 83-240-0648-6.
  • Stok, Danusia, ed. (1993). Kieślowski on Kieślowski. London: Faber and Faber. ISBN 0-571-17328-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]