Кракаўскі кінафестываль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кракаўскі кінафестываль
Кракаўскі кінафестываль 2011 — банеры, Рынкавая плошча, Кракаў, Польшча.
Кракаўскі кінафестываль 2011 — банеры, Рынкавая плошча, Кракаў, Польшча.
Месца
cracowfilmfestival.pl

Крака́ўскі кінафестыва́ль (польск.: Krakowski Festiwal Filmowy) — адзін з найстарэйшых еўрапейскіх кінафестываляў, які спецыялізуецца на дакументальных, анімацыйных і кароткаметражных фільмах[1].

Ён праходзіць штогод на рубяжы мая і чэрвеня ў Кракаве. На працягу сямі фестывальных дзён праходзяць паказы каля 250 фільмаў.

Фестываль уключае чатыры конкурсы: дакументальнага кіно, кароткаметражнага кіно, музычнага дакументальнага кіно DocFilmMusic і польскага.

Найважнейшыя ўзнагароды фестывалю[2][правіць | правіць зыходнік]

Конкурс дакументальных фільмаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Залаты Рог (Złoty Róg) — рэжысёру найлепшага фільма.
  • Сярэбраны Рог (Srebrny Róg — рэжысёру найлепшага фільма высокай мастацкай каштоўнасці і рэжысёру найлепшага фільма на сацыяльныя тэмы.

Конкурс кароткаметражных фільмаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Залаты Цмок (Złoty Smok) — рэжысёру найлепшага фільма.
  • Сярэбраны Цмок (Srebrny Smok) — рэжысёру найлепшага дакументальнага фільма, рэжысёру найлепшага анімацыйнага фільма, рэжысёру найлепшага мастацкага фільма.

Конкурс польскіх фільмаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Залаты Лайконік (Złoty Lajkonik) — рэжысёру найлепшага фільма працягласцю больш за 30 хвілін, рэжысёру найлепшага фільма працягласцю да 30 хвілін, рэжысёру найлепшага кароткаметражнага анімацыйнага фільма, рэжысёру найлепшага кароткаметражнага мастацкага фільма.

Раней уручаліся таксама Сярэбраныя Лайконікі (Srebrne Lajkoniki)[3].

Конкурс DocFilmMusic[правіць | правіць зыходнік]

  • Залаты Гейнал (Złoty Hejnał) — рэжысёру найлепшага музычнага дакументальнага фільма.

Спецыяльная ўзнагарода[правіць | правіць зыходнік]

  • Цмок Цмокаў (Smok Smoków) — індывідуальная ўзнагарода стваральнікам дакументальных і анімацыйных фільмаў за значны ўплыў на развіццё сусветнага кінематографа ў гэтых галінах. Прысуджаецца з 1998 года.[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. O festiwalu (польск.). krakowfilmfestival.pl. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2023. Праверана 27 лютага 2024.
  2. Nagrody regulaminowe (польск.). krakowfilmfestival.pl. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2023. Праверана 27 лютага 2024.
  3. Orszak Lajkoników na Krakowskim Festiwalu Filmowym. Rusza nabór filmów na 61. Krakowski Festiwal Filmowy (польск.). krakowfilmfestival.pl. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2022. Праверана 27 лютага 2024.
  4. Smok Smoków (польск.). krakowfilmfestival.pl. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2023. Праверана 27 лютага 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]