Шаблон:Падзеі 14 лістапада
Выгляд
- 1308: Рыцарамі Тэўтонскага ордэна захоплены Гданьск.
- 1475: Георг Багаты ўзяў у жонку Ядзвігу Ягелонку.
- 1840: Нарадзіўся Клод Манэ, французскі мастак, «бацька імпрэсіянізму».
- 1886: Фрыдрых Зёнэкен патэнтуе дзіракол.
- 1919: Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч падаў заяву аб пераходзе са сваім атрадам на службу БНР.
- 1920: Абрана Беларуская рада Случчыны, выканаўчы і распарадчы орган мясцовай улады.
- 1926: У Мінску распачалася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
- 2020: З тэрыторыі Эфіопіі нанесены ракетны ўдар па Асмэры, сталіцы Эрытрэі.