Фрыдрых Зёнэкен
Выгляд
| Фрыдрых Зёнэкен | |
|---|---|
| ням.: Friedrich Soennecken | |
| | |
| Дата нараджэння | 20 верасня 1848[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 ліпеня 1919[3][2] (70 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Bertha Soennecken[d] |
| Дзеці | Karoline Hammerschmidt[d] |
| Род дзейнасці | прадпрымальнік, вынаходнік, графічны дызайнер |
| Вядомы як | Вынаходнік дзіракола |
Фрыдрых Зёнэкен (ням.: Friedrich Soennecken, 20 верасня 1848 года, Дрошэдэ (цяпер Ізерлон) — 2 ліпеня 1919 года, Бон) — нямецкі купец, прадпрымальнік, вынаходнік і графік.
Заснаваў фірму «Зёнэкен» і прыдумаў мноства канцылярскіх прылад. У гонар Зёнэкена названая вуліца ў горадзе Ізерлон.

Самае вядомае вынаходства Зёнэкена — дзіракол.
Вынаходствы і распрацоўкі
[правіць | правіць зыходнік]Будучы вучнем, ён распрацаваў пасудзіну для чарніла з драўляным блокам для большай устойлівасці. У 1860 годзе ён стварыў новы шрыфт (Rundschrift), які стаў прыкладам для сучаснага нямецкага пісьма.
- школьнае пяро (Schulfeder III)
- 1886 год — развіццё папкі, якая стала папярэднікам сучаснай папкі-рэгістратарa
- вынаходства дзіракола (14 лістапада 1886 года падаў заяўку на атрыманне патэнта)
- 1889 год — аўтаручка з залатым пяром, хімічна стойкім да кіслот

Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117452416 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- 1 2 Friedrich Soennecken // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117452416 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.