Шаблон:Падзеі 18 ліпеня
Выгляд
- 390 да н.э.: Рымляне пацярпелі паражэнне ад галаў на рацэ Аліі. Галы разрабавалі Рым, забілі сенатараў і ўзялі ў аблогу Капітолій.
- 64: Пачаўся «Вялікі рымскі пажар», які знішчыў амаль увесь горад.
- 1792: Перамога арміі на чале з Тадэвушам Касцюшкам над расійскімі войскамі Міхаіла Кахоўскага пад Дубенкай.
- 1812: У Расіі ў час вайны з Францыяй створана апалчэнне.
- 1872: У Вялікабрытаніі ўпершыню праведзена працэдура тайнага галасавання.
- 1878: Шведскі палярны даследчык Адольф Нордэншельд першы прайшоў паўночным шляхам з Атлантычнага ў Ціхі акіян.
- 1897: Працягласць працоўнага дня на прадпрыемствах Расійскай імперыі скарочана да 11,5 гадзін, нядзеля абвешчана выхадным днём.
- 1936: Ваенны путч у Іспаніі, пачатак грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
- 1947: Кароль Вялікабрытаніі Георг VI падпісаў закон аб незалежнасці Брытанскай Індыі.
- 1954: Першы фестываль джазавай музыкі ў Ньюпорце, штат Род-Айленд (ЗША).
- 1968: Утворана кампанія «Intel», яе заснавалі Роберт Нойс і Гордан Мур.
- 1968: Лідар чэшскіх камуністаў Аляксандр Дубчак абвясціў лозунг «Сацыялізм з чалавечым абліччам».