Шаблон:Падзеі 21 верасня
Выгляд
ААН — Міжнародны дзень міру
Арменія — Дзень рэферэндуму аб незалежнасці (1991)
Беліз — Дзень незалежнасці (1981)
Мальта — Дзень незалежнасці (1964)
- 454: Валентыніян III уласнаручна забівае свайго палкаводца Флавія Аэцыя.
- 1457: Заснаваны ўніверсітэт Фрайбурга.
- 1792: У Францыі адкрыты Нацыянальны Канвент і прыняты дэкрэт пра скасаванне каралеўскай улады.
- 1801: Створана Гродзенская губерня (замест ліквідаванай Літоўскай).
- 1931: Адменена сістэма залатога абмену фунтаў стэрлінгаў.
- 1937: Апублікаваны фэнтэзійны раман Дж. Р. Р. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад».
- 1939: Пасля 2-дзённых баёў Чырвоная Армія заняла Гродна.
- 1979: Зрынуты цэнтральнаафрыканскі дыктатар Жан-Бедэль Бакаса, які абвяшчаў сябе імператарам.
- 1993: Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын падпісаў указ аб роспуску Вярхоўнага Савета.