Шаблон:Падзеі 23 снежня
Выгляд
- 558: Хлотар I аб’яднаў усе тэрыторыі франкаў і стаў адзіным кіраўніком.
- 1264: Пры пасрэдніцтве князя Гердзеня заключаны мірны і гандлёвы дагавор Полацка і Віцебска з Рыгай і Лівонскім ордэнам.
- 1887: Афіцыйная дата нараджэння нацыянальнай разведкі Індыі, створаны Цэнтральны спецыяльны аддзел — папярэднік Цэнтральнага разведвальнага бюро Індыі.
- 1938: У музей Іст-Лондана паступіла рыба латымерыя, якая лічылася даўно вымерлай.
- 1947: Адбылася першая дэманстрацыя транзістара на «Bell Labs».
- 1969: Уведзены ў дзеянне 1-ы энергаблок Лукомскай ДРЭС.
- 1990: На рэферэндуме большасць жыхароў Славеніі выказаліся за незалежнасць ад Югаславіі.
- 2007: Прынята рашэнне аб скасаванні манархіі ў Непале.