Шаблон:Падзеі 3 мая
Выгляд
- 996: Грыгорый V стаў Папам Рымскім. Ён стаў першым у гісторыі Папам германскага паходжання.
- 1328: Англійскі парламент ратыфікаваў Нортгемптанскі дагавор, які прызнаваў незалежнасць Шатландыі.
- 1469: Нарадзіўся Нікало Макіявелі, італьянскі палітычны і вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат.
- 1791: Сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.
- 1802: Адкрыты Дэрпцкі ўніверсітэт у Расійскай імперыі.
- 1841: Новая Зеландыя абвешчана брытанскай калоніяй.
- 1882: Нарадзіўся Уладзіслаў Галубок, заснавальнік беларускага савецкага тэатра.
- 1946: У Токіа пачаў работу міжнародны трыбунал над японскімі ваеннымі злачынцамі.
- 1980: Уступіла ў сілу Хельсінкская канвенцыя па ахове марскога асяроддзя раёна Балтыйскага мора.