Хельсінкская канвенцыя
Хельсінкская канвенцыя — канвенцыя па ахове марскога асяроддзя раёна Балтыйскага мора.
Упершыню Канвенцыя была падпісана ў 1974 годзе сямью краінамі Балтыйскага рэгіёна (Данія, Фінляндыя, ГДР, ФРГ, Польшча, Швецыя і СССР) і ўступіла ў сілу з 3 мая 1980 года.
Пасля значных змен на палітычнай карце новы варыянт канвенцыі быў падпісаны 9 красавіка 1992 года і ўступіў у сілу пасля ратыфікацыі 17 студзеня 2000 года.
Краіны
[правіць | правіць зыходнік]Краіны, якія падпісалі Хельсінкскую канвенцыю:
Таксама канвенцыю падпісаў прадстаўнік Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.
Нарвегія і Чэхія — краіны, якія так і не ратыфікавалі Хельсінкскую канвенцыю.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Канвенцыя складаецца з 32 артыкулаў, якія прысвечаны ўсім відам сумеснай дзейнасці дзяржаў рэгіёна Балтыйскага мора па забеспячэнні экалагічнай бяспекі акваторыі мора, а таксама тэхнічным пытанням арганізацыі супрацоўніцтва, парадку ратыфікацыі Канвенцыі, выхаду з яе, фінансаваму забеспячэнню і адміністрацыйнай будове выканаўчага сакратарыяту Хельсінкскай камісіі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тэкст Хельсінкскай канвенцыі Архівавана 11 лістапада 2009. (англ.)