Шаблон:Падзеі 8 мая
Выгляд
- 1654: Падпісаннем Вестмінстэрскага дагавора скончылася Першая англа-галандская вайна.
- 1883: Нарадзіўся Сцяпан Некрашэвіч, першы старшыня Інбелкульта.
- 1921: У Швецыі адменена смяротная кара.
- 1943: Трагедыя ў Налібоках, расправа савецкіх партызан над вясковымі жыхарамі.
- 1944: Савецкія войскі ўзялі Севастопаль.
- 1945: Прадстаўнікі саюзных дзяржаў падпісалі ў Карлсхорсце (прыгарадзе Берліна) Акт аб безумоўнай капітуляцыі нацысцкай Германіі.
- 1949: На тэрыторыі Трэптаў-парка ў Берліне адкрыты помнік воінам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях з нацызмам.
- 1965: Прысвоена званне горада-героя Маскве, Ленінграду, Кіеву, Валгаграду, Севастопалю, Адэсе, а таксама звання крэпасці-героя Брэсцкай крэпасці.
- 1984: СССР прыняў рашэнне аб байкоце летніх Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе.
- 2008: Зацверджана кандыдатура Уладзіміра Пуціна на пасаду Прэм’ер-міністра Расіі.