Шалкова-Шэлегаўскі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шалкова-Шэлегаўскі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
'
'
Дата 10 мая 1943
Вынік перамога партызан
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанская брыгада «За Смерць фашызму» Трэці рэйх 624-ы ахоўны батальён
Камандуючыя
У. С. Мельнікаў

Шалко́ва-Шэ́легаўскі бой — бой паміж брыгадай «Смерць фашызму» і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў вёсках Шалкова і Шэлегаўка Полацкага раёна 10 мая 1943 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

624-ы ахоўны батальён гітлераўцаў, якія рыхтаваліся да карнай аперацыі супраць партызан, высяліў з вёсак Шалкова і Шэлегаўка Полацкага раёна ўсіх жыхароў. Камандаванне брыгады (камандзір У. В. Мельнікаў, камісар І. Ф. Каранеўскі, начальнік штаба М. В. Уткін) распрацавала план раптоўнага нападу, поўнага знішчэння карнікаў.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

У 2 гадзіны ночы 10 мая 1943 года партызаны брыгады з апазнавальнымі павязкамі на рукавах некалькімі штурмавымі групамі атакавалі нямецкія гарнізоны ў вёсках Шалкова і Шэлегаўка. Раптоўнасць і імклівасць нападу перашкодзіла гітлераўцам заняць акопы і дзоты, і яны шукалі ратунку ў хатах, скляпах і гарышчах. Супраціўленне аказаў толькі камандны састаў батальёна. У выніку начнога бою партызаны знішчылі і паранілі каля 150 гітлераўцаў, 8 узялі ў палон, знішчылі склады з боепрыпасамі, харчаваннем, захапілі штабныя дакументы, 4 кулямёты, аўтаматы, вінтоўкі, амуніцыю, 25 коней.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пасэ, У. С. Шалкова-Шэлегаўскі бой 1943 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 632-633. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.