Шамс ад-Дзін Хабашы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шамс ад-Дзін Хабашы
Дата нараджэння 1 студзеня 1961(1961-01-01) (63 гады)
Месца нараджэння
Прыналежнасць Узброеныя сілы Судана
Званне генерал-лейтэнант

Шамс ад-Дзін Хабашы (араб. شمس الدين كباشي‎‎; нар. 1 студзеня 1961) — генерал-лейтэнант Узброеных сіл Судана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вырас у вёсцы Анкарка, размешчанай на поўдзень ад Даланга, у Паўднёвым Кардафане. Яго бацька з 1955 па 1973 служыў ў брыгадзе Хагана Сіл абароны Судана. З-за ваеннай службы бацькі часта мяняў школы[1].

У лютым 1983 года паступіў у Суданскі ваенны каледж. На працягу сваёй кар’еры займаў розныя акадэмічныя і кіруючыя пасады ва ўзброеных сілах, у тым ліку выкладаў у камандна-штабным вучылішчы, служыў у 5-й стралковай дывізіі, працаваў інструктарам[2].

Пасля адстаўкі Ахмеда Авада бін Ауфа з пасады старшыні ваеннага савета стаў прымаць удзел у палітычным жыцці краіны. Быў прызначаны прадстаўніком пераходнага ваеннага савета, а затым 20 жніўня 2019 года стаў членам суверэннага савета Судана. Удзельнічаў у перамовах з дарфурскімі баевікамі ў Джубе, Паўднёвы Судан[3][4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. من هو الفريق اول ركن شمس الدين كباشي عضو المجلس السيادي - سيرة ذاتية ؟ - اخبار السودان (26 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2020. Праверана 29 верасня 2023.
  2. من هو الفريق اول ركن شمس الدين كباشي عضو المجلس السيادي - سيرة ذاتية ؟ (ар.). اخبار السودان (21 жніўня 2019). Праверана 29 верасня 2023.
  3. 10 ضباط يحكمون السودان.. تعرف على أعضاء المجلس العسكري الانتقالي (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 29 верасня 2023.
  4. Hendawi, Hamza. Who's who in Sudan's new ruling council (англ.). The National (23 жніўня 2019). Праверана 29 верасня 2023.