Джуба
| Горад | |
| Джуба | |
|---|---|
| англ.: Juba | |
| 4°51′ пн. ш. 31°36′ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Штат | Цэнтральная Экваторыя |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1922 |
| Вышыня цэнтра | 550 м |
| Водныя аб’екты | Ніл |
| Часавы пояс | UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 372.410 чалавек (2011) |
| Паказаць/схаваць карты | |
Джуба — сталіца Паўднёвага Судана, адміністрацыйны цэнтр штата Цэнтральная Экваторыя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі ў наваколлях Джубы размяшчаліся гандлёвы пост і місія пад назвай Гандакора.
Брытанскія намеры аб’яднаць паўднёвую частку Судана з Угандай пацярпелі крах, калі ў 1947 годзе ў Джубе было падпісана пагадненне аб аб’яднанні паўночнага і паўднёвага Судана. У 1955 годзе за мяцежом, паднятым у горадзе салдатамі з поўдня рушыла ўслед Першая Суданская грамадзянская вайна, якая скончылася толькі ў 1972 годзе.
У 1977 годзе ў горадзе быў адкрыты ўніверсітэт. Падчас Другой Суданскай грамадзянскай вайны Джуба знаходзілася ў цэнтры ваенных падзей.
У 2005 годзе Джуба была перададзена Народнай арміі вызвалення Судана.
Пасля абвяшчэння незалежнасці краіны з’явілася інфармацыя, што сталіца Паўднёвага Судана можа быць перанесена і пабудавана ў іншым месцы[1]. 4 верасня 2011 года ўрад Паўднёвага Судана вырашыў перанесці сталіцу з Джубы ў горад Рамсель у 240 км на поўнач, паколькі ўлады штата Цэнтральная Экваторыя, на тэрыторыі якога знаходзіцца Джуба, адмовілі цэнтральным уладам у вылучэнні неабходнай колькасці зямлі пад пабудову новых дзяржаўных будынкаў, пераезд можа заняць каля шасці гадоў, бо ў Рамселе трэба пабудаваць шматлікія ўрадавыя аб’екты[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе насельніцтва горада складала 172 730 чалавек.
Дынаміка росту насельніцтва:
| Год | Насельніцтва |
|---|---|
| 1973 (перапіс) | 56 737 |
| 1983 (перапіс) | 83 787 |
| 1993 (перапіс) | 114 980 |
| 2005 (ацэнка) | 163 442 |
| 2007 (ацэнка) | 172 730 |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Клімат Джубы Архівавана 11 студзеня 2012.
