Перайсці да зместу

Шамятоўка (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шамятоўка
Характарыстыка
Даўжыня 27 км
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°19′54,6″ пн. ш. 24°52′42,46″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Вышыня 141,4 м
 • Каардынаты 52°14′58,46″ пн. ш. 24°37′30,95″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
Рэгіён Брэсцкая вобласць
physical
Шамятоўка (рака)
Шамятоўка (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Шамятоўка, Шамятоўскі Роў — рака ў Драгічынскім і Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Мухавец. Даўжыня 27 км[1]. Пачынаецца каля вёскі Меневеж Драгічынскага раёна. Раней выцякала з Мазурскага балота і знікала ў балоце Ель каля вёскі Кустовічы Кобрынскага раёна. Пасля асушэння балота Ель сцёк з Шамятоўкі накіраваны па Скідному каналу ў канал Мухавец (Каралеўскі канал). Вусце на ўсход ад вёскі Акцябр Кобрынскага раёна. Рэчышча каналізаванае.

Зноскі

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Брестская область. Кобринский район: карта. Кобрин: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.