Перайсці да зместу

Шандар Бортнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шандар Бортнік
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, рысавальнік, фатограф, графік, педагог
Дата нараджэння 3 ліпеня 1893(1893-07-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1976(1976-12-31)[1][4][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шандар Бортнік (венг. Sándor Bortnyik; 3 ліпеня 1893, Тыргу-Мурэш, Трансільванія, Аўстра-Венгрыя (цяпер Румынія) — 31 снежня 1976, Будапешт) — венгерскі мастак, графік і плакатыст, педагог. Рэктар Будапешцкай акадэміі выяўленчых мастацтваў (1949—1956, з 2001 г. — Венгерскі ўніверсітэт выяўленчых мастацтваў). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі імя Кошута (1973).

Скончыў вучылішча ў родным горадзе. Пачаў займацца плакатным мастацтвам. У 1910 годзе быў запрошаны на працу мастаком-афарміцелем (графічным дызайнерам) на парфумерную кампанію ў Будапешце. З 1913 года вучыўся ў школе жывапісу ў Ёжэфа Рыпль-Ранаі, пазней у Янаш Васары. Пасля 1919 года эміграваў у Вену, а ў 1922 годзе пераехаў у Веймар, быў звязаны з Баухаусам. Па вяртанні ў Венгрыю заснаваў мастацкую школу, якая працягвала традыцыі Баухауса.

У 1930 годзе быў адным з заснавальнікаў Венгерскага таварыства кніжных мастакоў-ілюстратараў. З 1948 года — прафесар Акадэміі мастацтваў у Будапешце. У 1949—1956 гадах быў рэктарам Венгерскай Акадэміі выяўленчых мастацтваў мастацтваў.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Sándor Bortnyik // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://zkm.de/en/person/sandor-bortnyik Праверана 30 чэрвеня 2022.
  4. Sándor Bortnyik // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. PIM identifier Праверана 19 чэрвеня 2020.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.