Шасцідзённая вайна (2000)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шасцідзённая вайна
Асноўны канфлікт: Другая кангалезская вайна
Пахаванне вайскоўцаў у Кісангані.
Пахаванне вайскоўцаў у Кісангані.
Дата з 5 па 10 чэрвеня 2000 года
Месца Кісангані
Вынік перамога Руанды
Праціўнікі
Руанда  Уганда
Сілы бакоў
невядома больш за 2000 байцоў[1]
Агульныя страты
каля 1000 забітых і 3000 параненых

Шасцідзённая вайна (фр.: Guerre des Six Jours) — узброеныя дзеянні паміж войскамі Уганды і Руанды ў кангалезскім горадзе Кісангані падчас Другой кангалезскай вайны.

Канфлікт атрымаў сваю назву не толькі з-за сваёй працягласці, але і таму, што адбыўся ў той жа прамежак часу, што і Шасцідзённая вайна паміж Ізраілем і арабскімі дзяржавамі ў 1967 годзе: з 5 па 10 чэрвеня. Паводле праваабарончай арганізацыі Justice et Libération, у выніку ваенных дзеянняў загінулі 1000 чалавек і атрымалі раненні каля 3000. Большасць з іх былі мірнымі жыхарамі[2].

Па зыходу баёў угандыйцы здалі горад праціўніку, адступіўшы на 100 км на поўнач[3].

У жніўні 1999 года і 5 мая 2000 года Кісангані таксама быў арэнай баёў паміж Руандай і Угандай. Аднак канфлікт у чэрвені 2000 года стаў самым смяротным. Большая частка горада была сур’ёзна пашкоджана, вайскоўцы гэтых дзвюх афрыканскіх краін зрабілі больш чым 6600 стрэлаў[4].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Uganda Correspondent. Uganda Correspondent. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 20 сакавіка 2017.
  2. La Guerre des Six Jours Архівавана 10 чэрвеня 2010 года., P. André Balusia, Monfortain, afriqueespoire.com.
  3. Willum.com. Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 16 сакавіка 2014.
  4. Kisangani : commémoration du 6e anniversaire de la guerre de six jours Архівавана 22 мая 2019 года., David Tshiala, Le Potentiel, 15 juin 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]