Шатрандж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Персідскі набор для гульні ў шатрандж (фрытавы фарфор(руск.) бел.), XII стагоддзе. З калекцыі Метраполітэн-музея.

Шатрандж (перс.: شطْرَ ذْڿ/šātranj) — настольная лагічная гульня для двух гульцоў, патомак чатурангі і непасрэдны папярэднік шахмат.

Правілы гульні[правіць | правіць зыходнік]

Дошка і фігуры[правіць | правіць зыходнік]

Chess zhor 26.png
Chess zver 26.png
Chess rdl44.png Chess ndd44.png Chess bdl44.png Chess kdd44.png Chess qdl44.png Chess bdd44.png Chess ndl44.png Chess rdd44.png
Chess pdd44.png Chess pdl44.png Chess pdd44.png Chess pdl44.png Chess pdd44.png Chess pdl44.png Chess pdd44.png Chess pdl44.png
Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png
Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png
Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png
Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png
Chess pll44.png Chess pld44.png Chess pll44.png Chess pld44.png Chess pll44.png Chess pld44.png Chess pll44.png Chess pld44.png
Chess rld44.png Chess nll44.png Chess bld44.png Chess kll44.png Chess qld44.png Chess bll44.png Chess nld44.png Chess rll44.png
Chess zver 26.png
Chess zhor 26.png
Шатрандж: адна з двух магчымых пачатковых кампазіцый

У шатрандж гулялі на квадратнай дошцы памерам 8×8 палей, аналагічнай шахматнай. У гульне ўдзельнічалі два гульца, кожны з каторых меў па аднаму камплекту фігур свайго колера (чорныя і белыя). У камплект уваходзяць: кароль, ферзь, два слана, два каня, дзьве ладдзі, восем пешак. У пачатку партыі фігуры размяшчаюцца ў супрацьлеглых баках дошкі, поўнасцю аналагічна класічным шахматам за выключэннем таго, што каралей і ферзей можна было памяняць месцамі (але каралі і ферзі ў любым выпадку павінны былі стаяць адзін насупраць другога).

Парадак хадоў[правіць | правіць зыходнік]

Першы ход робіць гулец, які гуляе белымі фігурамі. Потым хады робяцца па чарзе. Прапускаць хады нельга. Кожны ход складаецца з перамяшчэння ў адпаведнасці з правіламі адной з фігур. Фігура можа быць пастаўлена на пустое поле дошкі ці на поле, занятае фігурай праціўніка. У другім выпадку фігура праціўніка лічыцца ўзятай, здымаецца з дошкі і больш у гульні не ўдзельнічае.

Мэта гульні[правіць | правіць зыходнік]

Перамагае гулец, які аб'явіў мат каралю праціўніка ці паставіў яго ў становішча пата(руск.) бел.. Акрамя таго, гулец аб'яўляецца пераможцам у выпадку ўзяцця апошняй фігуры праціўніка (пакідаючы яго з голым каралём), у асобных правілах шатранджа магла была быць абвешчана нічыя, калі праціўнік у адказ таксама браў апошнюю фігуру).

Правілы хода фігур[правіць | правіць зыходнік]

Як у сучасных шахматах ходзяць:

  • Кароль (шах): на адно поле ў любым накірунку. Сітуацыя, калі кароль знаходзіцца пад боем (можа быць узятым праціўнікам на наступным ходзе), называецца шах. Гулец, чый кароль апынуўся пад шахам, павінен наступным ходам вывясці яго з-пад шаха, рабіць іншыя хады, пакідаючы караля пад шахам, нельга.
  • Ладдзя (рух): па вертыкалі ці гарызанталі на любую колькасць палей.
  • Конь (фарас): аналагічна шахматнаму каню — адно поле ў любы бок па гарызанталі ці вертыкалі і потым адно поле па дыяганалі (гэта адзіная фігура, правілы хода якога не змяніліся за ўвесь перыяд ад чатурангі да сучасных шахмат).

Адрозненні ад сучасных шахмат:

  • Слон (алфіл) ходзіць па дыяганалі праз адно поле, прычым поле, праз якое робіцца ход, можа быць занятым (у сучасных шахматах слон можа хадзіць толькі па вольнай дыяганалі на любую колькасць палей). Вельмі слабая фігура, магла хадзіць толькі па васьмі палям дошкі (сучасны слон можа хадзіць па палове палей).
  • Ферзь (ферс) ходзіць і б'е на адно поле па дыяганалі (у сучасных шахматах ферзь можа хадзіць на любую колькасць палей у любым накірунку, акрамя выпадка, калі шлях ферзю перагароджаве іншая фігура).
  • Пешка (байдак) ходзіць толькі ўперад на адно поле, ці б'е па дыяганалі на адно поле наперад. Пешка, якая дайшла да канца дошкі, пераўтвараецца ў ферзя. Першым ходам, новы ферзь меў права пайсці на другое поле па вертыкалі ці дыяганалі, незалежна ад таго, ці было гэтае поле занята. Прыклады гэтага незвычайнага хода можна знайсці ў мансубах (папярэднікі сучасных шахматных задач), паказваемых у часопісе "64-Шахматное обозрение" за 1987 і 1989 гг.

Ракіроўка караля і ладдзі не была дазволене (з'явілася ў больш позніх правілах шахмат).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Chess zhor 26.png
Chess zver 26.png
Chess l44.png Chess rdd44.png Chess bdl44.png Chess qdd44.png Chess kdl44.png Chess bdd44.png Chess rdl44.png Chess d44.png
Chess pdd44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess pdl44.png
Chess l44.png Chess pdd44.png Chess ndl44.png Chess pdd44.png Chess pdl44.png Chess ndd44.png Chess pdl44.png Chess d44.png
Chess d44.png Chess l44.png Chess pdd44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess pdl44.png Chess d44.png Chess l44.png
Chess l44.png Chess d44.png Chess pll44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess pld44.png Chess l44.png Chess d44.png
Chess d44.png Chess pll44.png Chess nld44.png Chess pll44.png Chess pld44.png Chess nll44.png Chess pld44.png Chess l44.png
Chess pll44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess pld44.png
Chess d44.png Chess rll44.png Chess bld44.png Chess qll44.png Chess kld44.png Chess bll44.png Chess rld44.png Chess l44.png
Chess zver 26.png
Chess zhor 26.png
Табія «Амульджанах»/«Альмуджанах» («крылатае», «хуткае»)

Шатрандж сфармаваўся ў VIIVII стагоддзях на арабскім Усходзе, як зменены варыянт чатурангі, прыйшэдшай з Індыі.

Ужо ў IX стагоддзі гульня была выключна папулярнай у Сярэдняй Азіі. У шатрандж гулялі прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў. Існавалі прызнаныя майстры гульні, мелася ўласная іерархія класаў гульцоў. Актыўна развівалася тэорыя. Выходзілі кнігі, якія навучалі мастацтву шатранджа. Карысталіся папулярнасцью мансубы(руск.) бел. (задачы з накіраванай галоўным чынам на хуткую перамогу камбінацыяй). Захаваліся «шахматныя легенды», у якіх драматычная гісторыя (напрыклад, гульца, які ставіў на кон нешта апошняе, асабліва каштоўнае, і аказваўся ў становішчы, якое выглядала безнадзейным) спалучалася з задачай, рашэнне якой звычайна дасягалася нечаканай і прыгожай камібнацыяй (гл. напрыклад, Мат Дыларам(руск.) бел.).

Арганічны недахоп шатранджа — надахоп дынамізму, асабліва ў дэбюце, выкліканы слабасцю атрыманых ад чатурангі фігур. У пачатку партыі гульцы маглі доўгі час рабіць хады, не ўступаючы ў сутыкненне з праціўнікам. Каб ажывіць гульню, арабскія майстры пачалі выкарыстоўваць табіі(руск.) бел. — штучна сфармаваныя ўмоўныя пазіцыі, звычайна больш-маньш сіметрычныя, у якіх шансы гульцоў былі як і ў пачатковай пазіцыі партыі, прыкладна роўнымі. Па дамоўленнасці гульцы пачыналі партыю не з зыходнай пазіцыі, а з адной з табій, каб было можна адразу перайсці да актыўным дзеянням. Табіі былі распаўсюджаны паўсюль, прымяняліся вельмі шырока, аб чым гаворыць такі факт: калі ў кнігах прыводзіліся фрагменты з партый, якія граліся з пачатковай пазіцыі, без табій, гэта заўсёды адзначалася асобна.

Існавала дастаткова цікавая форма гульні ў шатрандж: майстар распрацоваў пазіцыю і прапаноўваў жадаючым зыграць з нім з гэтай пазіцыі на стаўку, прычым праціўніку прапаноўвалася самому абраць, якім колерам гуляць. Для такіх гульняў распрацоваліся пазіцыі, у якіх, на першы погляд, адзін з бакоў меў сур'ёзную перавагу, але, гэтая перавага магла быць зведзена на нішто якім-небудзь нечаканым ходам.

У IX стагоддзі, у перыяд заваявання арабамі Іспаніі, шатрандж папаў у Заходнюю Еўропу, дзе і пераўтварыўся ў сучасныя шахматы. Тады ж, ці некалькі раней, праз Сярэднюю Азію гульня папала на Русь, ужо пад сучаснай назвай «шахматы», якая была перанята ў персаў і таджыкаў.

Шатрандж захоўваў папулярнасць у XVIII—XIX стагоддзях, хаця ў Індыю ўжо праніклі еўрапейскія шахматы. На карціне мастака Невашы Лала «Прыдворныя дамы, якія гуляюць у шахматы(руск.) бел.», персанажы гуляюць у шатрандж з дапамогай камплекта вырабленых у Еўропе шахматных фігур.

Гістарычыня варыянты шатранджа[правіць | правіць зыходнік]

  • Шатрандж каміл I — варыянт на дошцы 10×10 з двума вярблюдамі, дадатковымі фігурамі, якія з'яўляюцца артаганальным аналагам сланоў. Магчыма, самы першы варыянт шахмат на павялічанай дошцы з нетрадыцыйнымі фігурамі[1].
  • Шатрандж каміл II — варыянт на дошцы 10×10 з дзьвума баявымі машынамі, якія маюць такія ж хады, як і кароль[2].
  • Цытадэль(руск.) бел. — таксама на дошцы 10×10, але мае дататковыя клеткі («цытадзелі») па вуглам. Дадатковыя фігуры — баявыя машыны, якія маюць такія ж хады, што і сучасны слон[3].
  • Падоўжаныя шахматы — маюць тыя ж фігуры, што і звычайны шатрандж, але гуляецца на дошцы 4×16. Часта гулялі з шасціграннымі касцямі, якія абмяжоўвалі хады фігур[4].
  • Візантыйскія шахматы(руск.) бел. — звычайныя фігуры на круглай дошцы. Існуе таксама сучасны варыянт з той жа дошкай, але з сучаснымі фігурамі і правіламі (кругавыя шахматы)[5].
  • Чатыры пары года — шатрандж для чатырох гульцоў на звычайнай дошцы[6].
  • Шахматы Тамерлана(руск.) бел. — варыянт на дошцы 11×10 з палямі цытадэлямі, некалькімі відамі дадатковых фігур і рознымі пешкамі. Вынаходніцтва гульні прыпісваецца Тамерлану[7].
  • Кур'ерскія шахматы(руск.) бел. — еўрапейскі варыянт, на дошцы 12×8, з некалькімі відамі дадатковых фігур, у тым ліку кур'кер з ходам сучаснага слана. Шмат хто з даследчыкаў лічаць, што класічныя шахматы з'явіліся менавіта дзякуючы шахматам кур'ера[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Shatrandj Kamil I на сайце The Chess Variant Pages
  2. Shatranj Kamil II на сайце The Chess Variant Pages
  3. Citadel chess - Shatrandj al-husun на сайце The Chess Variant Pages
  4. Oblong chess на сайце The Chess Variant Pages
  5. Тэорыя візантыйскіх шахмат на сайце The Chess Variant Pages
  6. Four seasons chess на сайце The Chess Variant Pages
  7. Шахматы Тамерлана на сайце The Chess Variant Pages
  8. Courier chess на сайце The Chess Variant Pages

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шахматы: энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С 9—10. — 624 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-005-3.
  • Murray H.J.R. A History of Chess. Benjamin Press. Oxf., 1913. ISBN 0-936317-01-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Shatranj на сайце The Chess Variant Pages (англ.)