Чатуранга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Чатуранга (санскр.: चतुरइग; caturaṅga IAST) — старажытнаіндзійская гульня, якая лічыцца папярэднікам шахмат, сёгі(руск.) бел. і шмат якіх іншых гульняў. У яе гулялі прынамсі з VII стагоддзя н. э..

Chess zhor 26.png
Chess zver 26.png
Chess bdl44.png Chess pdd44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess kll44.png Chess rld44.png Chess nll44.png Chess bld44.png
Chess ndd44.png Chess pdl44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess pld44.png Chess pll44.png Chess pld44.png Chess pll44.png
Chess rdl44.png Chess pdd44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png
Chess kdd44.png Chess pdl44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png
Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess pdl44.png Chess kdd44.png
Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess pdd44.png Chess rdl44.png
Chess pll44.png Chess pld44.png Chess pll44.png Chess pld44.png Chess l44.png Chess d44.png Chess pdl44.png Chess ndd44.png
Chess bld44.png Chess nll44.png Chess rld44.png Chess kll44.png Chess d44.png Chess l44.png Chess pdd44.png Chess bdl44.png
Chess zver 26.png
Chess zhor 26.png
Чатуранга, пачатковая кампазіцыя. Колеры фігур на розных баках дошкі адрозніваліся

Назва «чатуранга» перакладаецца як «чатырохсастаўная» і верагодна тлумачыцца тым, што першапачаткова ў чатурангу гулялі ўчатырох. Чатурангай ў старажытнай Індзіі называлі войска, якое складалася з калясніц (ратха) і сланоў (хасці), вершнікаў (ашва) і пехацінцаў (падаці). Гульня сімвалізавала бітву з удзелам чатырох родаў войск, якімі кіраваў правадыр (раджа).

Дакладна правілы гульні невядомы, звесткі аб іх няпоўныя і супярэчлівыя. Асноўная крыніца звестак — трактат харэзмскага вучонага XI стагоддзя Аль-Біруні, у якім утрымліваецца толькі няпоўнае апісанне чатурангі. Прыведзеныя ніжэй правілы гульні — рэканструкцыя, якая можа быць недакладнай. Акрамя таго, правілы чатурангі напэўна меліся мясцовыя варыянты якія, цалкам дакладна, змяняліся з цягам часу.

З-за малай рухомасці фігураў партыя чатурангі была вельмі доўгай — 100-200 хадоў.

Правілы гульні[правіць | правіць зыходнік]

Дошка і фігуры[правіць | правіць зыходнік]

Chess kll44.pngChess kdl44.png Раджа (Кароль
Chess qll44.pngChess qdl44.png Візір (Ферзь)
Chess rll44.pngChess rdl44.png Калясніца (Ладдзя)
Chess bll44.pngChess ndl44.png Слон
Chess nll44.pngChess ndl44.png Кавалерыя Конь
Chess pll44.pngChess pdl44.png Пяхота Пешка

У чатурангу гулялі на дошцы памерам 8×8 клетак, фігуры ставіліся на палі (усё гэта захавалася ў сучасных шахматах.

У гульне для чатырох гульцоў выкарыстоўваліся камплекты фігур чатырох колераў: чорныя, зялёныя, жоўтыя і чырвоныя. Гулялі пара супраць пары. Кожны камплект утрымліваў восем фігур: раджу (караля), слана, каня, калясніцу (аналаг ладдзі) і чатыры пешкі. Гульцы займалі месцы па бакам ігравога поля. Фігуры высторйваліся ў левым ніжнім баку дошкі (адносна гульца). На першай лініі (ад гульца): слон у вуглу, за нім конь, калясніца і раджа. На другой лініі — шэраг пешак.

У гульні для двух гульцоў выкарыстоўвалі два камплекты фігур. Кожны камплект утрымліваў восем пешак, два слана, два каня, дзьве калясніцы, раджу і саветніка (візіра) — аналаг ферзя. Парадак пастраення фігур перад партыяй такі ж як і ў сучаснх шахматах.

Хады і ўзяцце[правіць | правіць зыходнік]

Хады ў партыі рабіліся па чарзе. У адрозненні ад шахматаў, у гульні прысутнічаў элемент выпадковасці — магчымыя хады вызначаліся кідком ігравых касцей. Як і ў шахматах кожны ход заключаўся ў перамяшчэнні адной фігуры ў адпаведнасці з правіламі, такім чынам, каб поле, на якое ставілася фігура, было альбо вольным, альбо занятым фігурай праціўніка. У апошнім выпадку фігура праціўніка ліылася ўзятай, здымалася з дошкі і больш у партыі не ўдзельнічала. Акрамя звычайнага ўзяцця фігур, мелася дадатковае правіла: калі тры слана знаходзіліся ў цэнтральным квадраце 2×2 поля, то гулец, які прыйшоў сваім сланом у апошняе незанятае поле гэтага квадрата, браў усіх непрыяцельскіх сланоў.

Мэта гульні[правіць | правіць зыходнік]

Мэтай гульні з'яўлялася ўмоўнае знішчэнне арміі праціўніка. Партыя працягвалася да знішчэння ўсіх фігур аднаго з бакоў. Не было такіх паняццяў як шах, мат і пат. Узяцце ўсіх фігур, акрамя караля (агаленне караля) таксама было перамогай, акрамя выпадка, калі праціўнік мог узяць апошнюю фігуру наступным ходам. Тады аб'яўлялася нічыя.

Правілы хода фігур[правіць | правіць зыходнік]

  • Кароль мог рабіць ход на адно поле ў любым накірунку (як у сучасных шахматах).
  • Слон рухаўся на адну клетку наперад, ці на адну клетку па дыяганалі.

Пасля правілы змяніліся, і слон стаў хадзіць праз адно поле па дыяганалі. Пры гэтым, як і конь, слон падчас хода «перашагваў» праз поле, пагэтаму магчымасць хода не залежала ад наяўнасці на шляху слана сваіх ці непрыяцельскіх фігур.

  • Конь хадзіў так жа, як і ў сучасных шахматах.
  • Калясніца (ладдзя) хадзіла па гарызанталям і вертыкалям, на адно ці два полі.
  • Пешкі маглі хадзіць толькі наперад, на адно поле, і біць толькі ходам па дыяганалі наперад на адно поле. Правіла, якое б дазваляла б ім хадзіць на 2 клеткі наперад першым ходам, адсутнічала.
  • Візір (ферзь) рухаўся на адну клетку па дыяганалі ў любым накірунку — ён быў слабай фігурай.
  • Пешка, якая дасягнула восьмай гарызанталі пераўтваралася толькі ў фярзя.
  • Ракірўкі не было.

Адзін з варыянтаў[правіць | правіць зыходнік]

«Слон у ніх ходзіць на адно поле наперад, і на чатыры суседніх поля на дыяганалі, як ферзь. Яны кажуць, што пяць клетак адпавядаюць пяці канечнасцям слана (чатыром нагам і хобату). Яны гуляюць у шахматы ўчатырох, кожны са свайго боку дошкі, і па чарзе кідаюць дзьве косці. Ферзя яны называюць каралём.

Кожны кідок косці адпавядае руху адной з фігур. Пры кідке 1 ці 5 рухаецца пешка ці кароль. Іх хады такія ж, як і ў звычайным шатранджы. Караля магчыма пабіць, і ён не абавязаны сыходзіць з пад шаха. Пры кідке 3 рухаецца конь. Яго ход такі ж як і ў нас. Пры кідке 4 ці 6 рухаецца слон. Ён ходзіць па прамой, як наша ладдзя. Калі ў яго няма ніводнага магчымага хода, то перашкода выдаляецца кідком адной з касцей, і слон здяйсняе ход. Перамяшчэнне слана мае даўжыню ад 1 да 14 клетак, таму што косці могуць упасці як 4 і 4, ці 6 і 6, ці 4 і 6. Пры любым з такіх кідкоў слон можа перамясціцца ў супрацьлеглы вугал дошкі, калі на яго шляху няма іншых фігур.

У кожнай фігуры ёсць свой кошт, у адпаведнасці з якім па заканчэнні гульні робяць стаўкі. Калі гулец пабіў чужога караля, ён атрымлівае 5 ачкоў, за слана - 4, за каня - 3, за ладдзю - 2, за пешку - 1 ачко. Два караля стояць 10 ачкоў, тры караля 15; але калі шахматыст забраў усіх чужых каралей і захваў свайго, то ён атрымлівае 54 ачка» (сумарны кошт трох поўных камплектаў фігур)

— аль-Біруні

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя дакладныя звесткі аб гэтай гульні адносяцца да VII стагоддзю[1]. У санскрытскай літаратуры першае згадванне аб чатуранге сустракаецца ў рамане Баны(руск.) бел. «Харшачарыта», у якім апісваецца праўленне караля Харшы(руск.) бел. (590647): «Пры гэтым цары толькі пчолы зварыліся, калі збіралі нектар ... і толькі аштапады[2] вучылі пазіцыям чатурангі»[1][3]. Чатурангу згадваюць таксама кашмірскія паэты IX стагоддзяРатнакара(руск.) бел. і Рудрата[3].

У каментарыі дв «Чандас-сутрэ» Пінгалы(руск.) бел. — трактату аб вершаскладанні — матэматык X стагоддзя Халаюдха просіць чытача «намаляваць табліцу з 64 клетак, як у гульні чатуранге». Нарэшце, фраза з санскрыцкага твора Х стагоддзя «Нітівак'ямурта», кажа, што «ў чатуранге не бывае караля без ферзя» («саветніка»). Важнасць апошняй цытаты састаіць у тым, што яе аўтару, відавочна, не была знаёма разнавіднасць чатурангі, прызначаная для чатырох гульцоў (у якой ферзей няма). Гэта можа значыць, што чатуранга для чатырох была вынайдзена значна пазней гульні для дваіх[1].

У «Чатранг-Намаг(руск.) бел.», найбольш ранняй пісьмовай крыніццы (VII стагоддзе) па гісторыі шахматнай гульні на сярэдняперсідскай мове(руск.) бел. (пехлеві), выкладаецца паданне аб завозе чатурангі з Індыі у Іран (VI стагоддзе). Згодна з меркаваннем гісторыка шахмат Г. Мэррэя (1936), тэкст дазваляе назваць прыкладную дату вынаходніцтва гульні - каля 570 года.

Аль-Адлі(руск.) бел., мацнейшы арабскі шахматыст першай паловы IX стагоддзя, пісаў, што да арабаў шахматы прыйшлі ад персаў, а тыя пазычылі іх у індзійцаў. «Агульнапрызнана, - сцвяржаў аль-Адлі, - што ў Індыі зроблены тры вынаходніцтвы, падобных якім не было ні ў адной іншай краіне: кніга Даліла і Дымна(руск.) бел., дзевяць лічб, якімі можна лічыць без канца, і шахматы». Аль-Адлі таксама прыводзіць адрозненні індыйскіх шахмат ад шатранджа: слон у чатуранге размяшчаецца на вуглавым полі і можа хадзіць праз клетку па вертыкалі і гарызанталі; пат лічыцца выігрышам для запатаванага боку; а агаленне караля прыносіць перамогу нават у тым выпадку, калі праціўнік можа ў адказ знішчыць апошнюю чужую фігуру (у арабскім шатранджы такая сітуацыя лічылася нічыёй)[1].

Згодна са сведчаннямі аль-Адлі і Аль-Біруні, у Індыі існаваў і іншы варыянт гульні, у якім сланы размяшчаліся на флангах, а баявыя калясніцы — каля караля.

Мяркуючы па ўсяму, чатуранга была вынайдзена менавіта ў Індыі, дзе была гульнёй, у асноўным, інтэлектуалаў з вышэйшых каст. Ніякіх сведчанняў аб правядзенні афіцыйных спаборніцтваў у тыя часы не захавалася. Не засталося таксама запісаў згуляных партый. Чатуранга існавала ў Індыі да пачатку XX стагоддзя і, згодна са сведчаннем бенгальскага аўтара Рагхунанды (XVXVI стст.), стала з цягам часу называцца «чатурраджа» — «гульня чатырох каралёў»[3].

У VI ці, магчыма, у VII стагоддзі чатуранга папала ў Кітай, а таксама ў Персію (Іран). У Кітае варыянт гульні для двух гульцоў быў істотна трансфармаваны, пераўтварыўшыся ў кітайскія сянці(руск.) бел.. У краінах арабскага усхода чатуранга напрацягу некалькіх стагоддзяў перайначвалася, зрэшты, захоўвая, асноўныя рысы. У выніку, з'явілася гульня-нашчадак — шатрандж, які потым пераўтварыўся ў шахматы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Губанов А., Киланова А. В какие шахматы играл Султан-Хан? // chesspro.ru
  2. Аштапада — неразмаляваная квадратная дошка памерам 8×8 клетак, а таксама гульня на гэтай дошцы.
  3. 3,0 3,1 3,2 Шахматы: энциклопедический словарь / гл. ред. А. Е. Карпов. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 449. — 624 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-005-3

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мэррей Г. Насколько стара шахматная игра, пер. с англ. // Шахматы в СССР, 1936, № 12.
  • Майзелис И К вопросу о происхождении и развитии шахмат // Шахматы в СССР, 1952, № 10, 12.
  • Линдер И. Бируни о чатуранге // Шахматы в СССР, 1975, № 5.
  • H.J.R. Murray (1913, перавыд. 1962, 1969, 1985, 2002) A History of Chess, ISBN 0-936317-01-9.
  • Шаблон:Кніга:Шахматы. Знцыклапедычны слоўнік
  • David Hooper, Kennet Whyld (1992) The Oxford Companion of Chess (second edition), ISBN 0-19-866164-9.
  • D.B. Pritchard (1984) The Encyclopedia of Chess Variants, ISBN 0-9524142-0-1.
  • David Parlet (1999) The Oxford History of Board Games, ISBN 0-19-212998-8.
  • Edward Falkener (1892, перавыд. 1961) Games Ancient and Oriental and How to Ply Them ISBN 0-486-20739-0.