Шахоўніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шахоўніца ў гербе Харватыі

Шахоўніца (харв.: šahovnica, МФА: [ʃaxǒːʋnit͡sa]) — адзін з варыянтаў геральдычнага падзелу шчыта, які ўяўляе сабой спалучэнне роўнай колькасці рассячэнняў і перасячэнняў.

Харватыя[правіць | правіць зыходнік]

Чырвона-белая шахоўніца служыць геральдычным сімвалам Харвацкай дзяржавы, яна прысутнічала на гербе краіны на працягу ўсёй гісторыі, уключаючы перыяд Сацыялістычнай рэспублікі Харватыя ў складзе Югаславіі (гл. Герб Харватыі).

Першае з'яўленне шахоўніцы ў якасці дзяржаўнага сімвала адносяцца да перыяду кіравання караля Харватыі Сцепана Држыслава (X стагоддзе)[1]. Найстарэйшыя з захаваных дакументаў з шахоўніцай у якасці дзяржаўнага сімвала датуюцца пачаткам XVI стагоддзя, калі яна была часткай герба Габсбургаў і сімвалізавала саюз плямёнаў чырвоных(руск.) бел. і белых харватаў(руск.) бел.. Існуе гістарычна непацверджаная легенда пра з'яўленне шахоўніцы пасля выйгрышу ў шахматы харвацкім каралём Святлаславам Суроньем у венецыянскага дожа ў партыі, стаўкай у якой была Далмацыя[2].

У часы кіравання ўсташаў у 19411945 гадах і ў 19901991 гадах харвацкая шахоўніца малявалася на гербе ў негатыўным варыянце з белым квадратам у левым верхнім вугле.

У 1990 годзе шахоўніца была змешчана на сцягу Харватыі замест югаслаўскай чырвонай зоркі[3]. Харвацкая шахоўніца складалася з 25 квадратаў белага і чырвонага колеру, размешчаных у 5 радоў, гэта значыць, што яна паўтарала ўсташскі варыянт шахоўніцы[4][5][6]. У 1991 годзе ён быў заменены на варыянт, які пачынаецца з чырвонага квадрата, ён выкарыстоўваецца Харватыяй дагэтуль.

Іншыя прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Герб «Учэле»
  • Шляхецкі герб «Учэле» (на іл.).
  • Чырвона-белая шахоўніца таксама была сімвалам польскіх ВПС ад самага моманту іх заснавання ў 1918 годзе[7].
  • Бела-блакітная шахоўніца (дакладней ромбападобны падзел) выкарыстоўваецца як элемент герба Баварыі.
  • Чорна-белая шахоўніца выкарыстоўваецца музыкантамі і прыхільнікамі музычнага стылю ска.
  • Ружова-чорная шахоўніца выкарыстоўваецца ў субкультуры эма.

Зноскі

  1. Bellamy, Alex J. (2003). The Formation of Croatian National Identity: A Centuries-old Dream. Manchester University Press. p. 36. ISBN 071906502X.
  2. Деньги, товарищи, ещё никто не отменял!
  3. Отделение Хорватии
  4. Палитра крыла
  5. Елена Гуськова. История югославского кризиса (1990-2000). — М.: Русское право/Русский Национальный Фонд, 2001. — P. 137. — ISBN 5941910037.
  6. Коллектив авторов. Югославия в XX веке: очерки политической истории. — М.: Индрик, 2011. — С. 778. — ISBN 9785916741216.
  7. Стефан Станислав Стец