Герб Харватыі
Выгляд
Герб Харватыі | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Харватыя, Незалежная дзяржава Харватыя і Croatia in personal union with Hungary[d] |
Зацверджаны | 21 снежня 1990 |
Заснаванне | 21 снежня 1990 |
Іншыя элементы |
герб Ілірыі герб Дуброўніка гістарычны герб Далмацыі гістарычны герб Істрыі гістарычны герб Славоніі |
Герб Харватыі ўяўляе сабой шчыт, на якім у шахматным парадку размешчана 25 чырвоных і белых квадратаў. Зверху шчыт упрыгожвае стылізаваная карона, якая складаецца з пяці звёнаў у выглядзе гістарычных гербаў Харватыі, Рэспублікі Дуброўнік, Істрыі, Далмацыі і Славоніі. Герб вядомы з часоў незалежнага Харвацкага каралеўства (XI стагоддзе).
Паводле старадаўняй легенды, квадраты шахматнага поля ў гербе Харватыі з'явіліся не выпадкова. Аднойчы славянскі кіраўнік Светаслаў Сурынія (X стагоддзе) згуляў з венецыянскім дожам П'етра II партыю ў шахматы. Той, хто выйграе, атрымліваў права на валоданне гарадамі Далмаціі. Па выніках партыі гэта права дасталося Святаславу, што і дало падставу адлюстраваць шахматы на яго гербе.
Гісторыя герба
[правіць | правіць зыходнік]Герб Каралеўства Харватыя 1 студзеня 1527 года
| ||||
Герб Каралеўства Харватыя і Славонія ў складзе Аўстра-Венгерскай Імперыі 1868-1918 | ||||
Герб Незалежнай Дзяржавы Харватыя 1941—1945 28 красавіка 1941 года
| ||||
Герб Федэральнай дзяржавы Харватыя (1943-1945) гг. | ||||
Герб Народнай рэспублікі Харватыя 1945—1963 і Сацыялістычнай рэспублікі Харватыя 1963—1990 18 студзеня 1947 года | ||||
Ранні варыянт герба Рэспублікі Харватыя 25 ліпеня 1990 года |