Чырвоная зорка
Чырвоная зорка (★) — геральдычны знак, які быў сімвалам Чырвонай арміі[1], прысутнічаў на сцягу і гербе СССР, сцягах і гербах некаторых краін Варшаўскага дагавора, сімволіцы левых арганізацый і рухаў. Ён з'яўляецца адным з элементаў Сцяга Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, эмблем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[2], Узброеных сіл Рэспублікі Казахстан і НВАК, прысутнічае ў якасці элемента на афіцыйных сімвалах некаторых іншых дзяржаў і іх адміністрацыйных адзінак. Ён таксама намаляваны на эмблемах шэрагу спартыўных клубаў, такіх як ЦСКА, і некаторых кампаній, такіх як Heineken (з XIX стагоддзя).
Выкарыстанне сімвала ў Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Чырвоная зорка звычайна называлася «марсавай зоркай» па імі старажытнарымскага бога вайны Марса. «Марсава» пяціканцовая зорка (але не чырвонага колеру) выкарыстоўвалася ў Рускай арміі. Мікалай I сваім указам ад 1 студзеня 1827 года ўвёў зоркі на эпалетах афіцэраў і генералаў, 29 красавіка 1854 года зоркі былі дададзены на пагоны[3]. У 1904 і 1905 гадах фатограф К. Була, аўтар выдання «Ніва», публікаваў здымкі расійскіх воінскіх цягнікоў, на якіх намалявана пяціканцовая зорка (светлага колеру) з дзяржаўным двухгаловым арлом у цэнтры[4].
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі знакі адрознення ваеннаслужачых Рускай імператарскай арміі былі зменены, пагоны адменены. 21 красавіка 1917 года, загадам па флоце і марскім ведамстве № 150 ваеннага і марскога міністра Часовага ўрада А. І. Гучкова, пагоны заменены нарукаўнымі знакамі адрознення і ўведзена новая кукарда. На ёй пяціканцовая зорка была размешчана па-над разеткай з якарам[3].
Выкарыстанне сімвала ў Савецкай Расіі і СССР[правіць | правіць зыходнік]
У Савецкай Расіі пад ёй разумелася адзінства сусветнага пралетарыяту ўсіх пяці кантынентаў Зямлі[5]: пяць канцоў зоркі — пяць мацерыкоў планеты. Чырвоны колер — колер пралетарскай рэвалюцыі, ён павінен быў аб'яднаць усе пяць кантынентаў адзінай мэтай і адзіным пачаткам. Вялікая савецкая энцыклапедыя давала такую трактоўку гэтаму сімвалу: «…чырвоная пяціканцовая зорка… — сімвал канчатковай перамогі ідэй камунізму на пяці кантынентах Зямнога шара…». Такім чынам чырвоная зорка — знак Камінтэрна. У аснове сімвала ляжалі ідэі сусветнай рэвалюцыі, сусветнай савецкай рэспублікі і сусветнай дыктатуры пралетарыята.
У савецкай традыцыі Марс сімвалізаваў абарону мірнай працы. Чырвоная зорка размешчана па-над планетай Зямля на гербе СССР. Чырвоная зорка сімвалізавала вызваленне працоўных ад голаду, вайны, галечы і рабства. Маюцца шматлікія звесткі, што першапачаткова чырвоная зорка была павернута двума прамянямі ўгару, а адным уніз, як у свой час размяшчалася старажытнагрэчаская пентаграма. У прыватнасці, накіраваны ўніз адзіны прамень мае зорка на першай савецкай узнагародзе — Ордэне Чырвонага сцяга. Аднак такое размяшчэнне выклікала ў неадукаваных людзей асацыяцыю з рогамі д'ябла, у сімвала з'явілася мянушка «знак антыхрыста». Падобнае ўспрыманне падмацоўвалася жорсткімі ганеннямі на праваслаўную царкву ў першыя гады савецкай улады. Зрэшты, не выключана, што сатанінская інтэрпрэтацыя чырвонай зоркі была прапанавана антысавецкімі сіламі ў рамках ідэалагічнай барацьбы. Ваенны аддзел УЦВК вымушана выдаў масавым тыражом улётку «Глядзі, таварыш, вось Чырвоная Зорка», дзе выкарыстоўвалася выява зоркі з адным прамянём угару і ў форме прытчы тлумачылася яго значэнне. З гэтага моманту арыентацыя сімвала не змянялася[3].
У Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі[правіць | правіць зыходнік]
Прыход да ўлады бальшавікоў паклаў канец існаванню рускай імператарскай арміі і яе атрыбутаў. Пры стварэнні новай арміі — Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі — патрабавалася вырашыць пытанне і пра знакі адрознення для ваеннаслужачых. Чырвоная зорка як сімвал Чырвонай арміі была прапанавана Ваеннай калегіяй па арганізацыі Чырвонай арміі, стваральнікам эмблемы быў камандуючы Петраградскай ваеннай акругай Канстанцін Ерамееў[6]. Іншыя даследчыкі, спасылаючыся на ўспаміны публіцыста Е. М. Яраслаўскага, сцвярджалі, што аўтарам быў адзін з камісараў Маскоўскай ваеннай акругі М. А. Палянскі, які і прапанаваў чырвоную пяціканцовую зорку з выявай плуга, молата і кнігі. Малюнак атрымаўся некалькі перагружаным і дрэнна чытаўся. Пасля абмеркавання на грамадскай калегіі акругі ў сімвале былі пакінуты толькі молат і плуг[3].
Упершыню пра «чырвоную зорку» згадваецца ў газеце «Известия Всероссийского Центрального Исполнительного Комитета Советов крестьянских, рабочих, солдатских и казачьих депутатов» 19 красавіка 1918 года. Невялікая нататка ў раздзеле «Хроніка» распавядала, што Камісарыятам па ваенных справах зацверджаны чарцёж нагруднага знака для воінаў Чырвонай арміі ў выглядзе чырвонай зоркі з залацістай выявай плуга і молата ў цэнтры. Зорка ўвасобіла ў сабе найстаражытны сімвал абароны. Плуг і молат чыталіся як саюз рабочых і сялян. Чырвоны колер увасабляў рэвалюцыю. Пры афіцыйным зацвярджэнні яе загадам Наркамваена Рэспублікі Л. Д. Троцкім № 321 ад 7 мая 1918 года яна атрымала назву «„марсава зорка“ з плугам і молатам», было абвешчана, што гэты знак пазванае на «прыналежнасць асоб, якія знаходзяцца на службе ў войсках Чырвонай Арміі»[3].
Першапачаткова «Значок чырвонаармейца» насіўся на грудзі, але 15 лістапада 1918 года загадам РВС РСФСР № 773 зорка стала насіцца на галаўных уборах (на месцы размяшчэння раней кукард), нашэнне якой распаўсюдзілася на ваенных маракоў. У загадзе адзначалася: «З гэтага часу рэвалюцыйны знак — Чырвоная зорка з'яўляецца выразам адзінства Чырвонага Флоту і Чырвонай Арміі»[3].
Гістарычныя сцягі, гербы, эмблемы[правіць | правіць зыходнік]
Кавалерыст у будзёнаўцы з чырвонай зоркай на плакаце «Уступайце ў чырвоную конніцу!» (1920 год).
Эмблема Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (1918 год).
Сімвал УС СССР.
Пяціканцовая зорка — эмблема Узброеных Сіл СССР.
Гюйс Ваенна-марскога флоту СССР (1932—1964).
Сцяг Сухапутных войскаў СССР (неафіцыйны).
Сцяг СССР (1924–1991).
Герб СССР (1958–1991).
Сцяг Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія (1945–1992).
Сцяг Народнай Сацыялістычнай Рэспублікі Албанія (1946–1992).
Сцяг Народнай Рэспублікі Бенін (1975–1990).
Герб Сацыялістычнай рэспублікі Румынія (1966–1989).
Эмблема Фракцыі Чырвонай Арміі.
Сучасныя сцягі і гербы[правіць | правіць зыходнік]
Сцяг Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (2003–цяперашні час)
Герб Рэспублікі Беларусь (1995–цяперашні час)
Сцяг Каліфорніі, зацверджаны ў 1911 годзе
Сцяг Ганконга (1990–цяперашні час)
Сцяг Джыбуці (1977–цяперашні час)
Сцяг Зімбабвэ (1980–цяперашні час)
Герб Зімбабвэ (1981–цяперашні час)
Герб Мазамбіка (1990–цяперашні час)
Сцяг Новай Зеландыі (1902–цяперашні час)
Ваенна-марскі сцяг Новай Зеландыі (1902–цяперашні час)
Герб Новай Зеландыі (1956–цяперашні час)
Сцяг Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (1991–цяперашні час)
Герб Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (1991–цяперашні час)
Сцяг Алжыра (1962–цяперашні час)
Герб Алжыра (1976–цяперашні час)
Сцяг Сахарскай Арабскай Дэмакратычнай Рэспублікі (1976–цяперашні час)
Сцяг Туніса (1999–цяперашні час)
Герб Туніса (1999–цяперашні час)
Нацыянальная эмблема Турцыі (неафіцыйная)
Параходства ЗША
Red Star LineСцяг Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (1948–цяперашні час)
Герб Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (1948–цяперашні час)
Сцяг Намесніка Камандуючага ВМФ ЗША
Сцяг Алжыра
(з 1962 года па цяперашні час)Сцяг
прэфектуры Хакайда, ЯпоніяСцяг Панамы (з 1903 года)
Герб Луганскай Народнай Рэспублікі (2014–цяперашні час)
Лагатыпы брэндаў, кампаній і фірмаў[правіць | правіць зыходнік]
Этыкетка экспартнай кампаніі «АКО», СССР
Лагатып амерыканскай сеткі ўнівермагаў Macy's
Мінеральная вада італьянскай фірмы San Pellegrino
Этыкетка «Martinazzi»,
Італія
Чырвоная зорка на замежных узнагародах[правіць | правіць зыходнік]
Ордэн Асманскай Імперыі, 1878, Шэйхад Нісані
Узнагарода «Жаночага патрыятычнага грамадства», Японія
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Чырвоная Зорка — сімвал Чырвонай Арміі
- ↑ Дзецям пра армію › Пляц › Геральдычныя сімвалы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Архівавана 13 лістапада 2016.
- ↑ а б в г д е Борисов В. А. Нагрудные знаки советских вооруженных сил. 1918-1991. — СПб.: Фарн, 1994.
- ↑ русско-японская война 1904—1905 годов | война на суше оригинальные фотографии
- ↑ Александр Дерябин. Гражданская война в России 1917—1922. Красная Армия Архівавана 18 мая 2008.
- ↑ Похлебкин В. В. Словарь международной символики и эмблематики. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2006
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чырвоная зорка