Шашолы
Мястэчка
| ||||||||||||||||
Шашолы[1], таксама Шашуо́лей[2] (літ.: Šešuoliai) — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр сянюніі. Месціцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Вількаміра.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўпамін пра Шашолы датуецца 1334 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Старабеларускай мовай: Шешолы[3]. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартберга, у 1375 годзе лівонскі магістр Вільгельм з Урымерсгайма ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Шашолы[4].
У 1567 годзе Шашолы сталі мястэчкам, тут збудавалі касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шашолы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1890 года ў Шашолах было 22 будынкі.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Шашолы занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Шашолы апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1890 год — 169 чал., з іх 140 каталікоў і 29 іўдзеяў[5]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 138 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка (1751)
- Сядзіба (XIX—XX стагоддзі)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ А. Марциновский. Собраніе древнихъ грамотъ и актовъ городовъ: Вильны, Ковна, Трокъ, православныхъ монастырей, церквей, и по разнымъ предметамъ, etc. — Въ типографіи А. Марциновскаго, 1843. — 210 с.
- ↑ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск, 2001. С. 34.
- ↑ Krzywicki J. Szeszole // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 909.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Krzywicki J. Szeszole // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 909.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шашолы
- Шашолы на сайце Radzima.org