Шашуолей
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Шашуо́лей[1] (літ.: Šešuoliai, традыцыйная беларуская назва — Шашолі) — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Шашуолейскай сянюніі. Размешчана за 16 км на паўднёвы ўсход ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 138 чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўпамін пра Шашолі датуецца 1334 годам. У 1385 годзе яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1567 годзе Шашолі сталі мястэчкам, тут збудавалі касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Шашолі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1890 года ў Шашолях было 22 будынкі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Шашолі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1890 год — 169 чал., з іх 140 каталікоў і 29 іўдзеяў[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 138 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка (1751)
- Сядзіба (XIX—XX стагоддзі)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Krzywicki J. Szeszole // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 909.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шашуолей
- Шашуолей на сайце Radzima.org