Швецыя старажытная і сучасная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адна з гравюр выдання: Стакгольмскі парк Кунгстрэдгордэн

Швецыя старажытная і сучасная (лац.: Suecia antiqua et hodierna) — кніга з ілюстрацыямі геаграфічных аб'ектаў Швецыі перыяду вялікадзяржаўнасці.

Кароткае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У выданні змяшчаецца 353 гравюр, выкананых па малюнках архітэктара Эрыка Дальберга, які ўзяўся за гэты праект па каралеўскім даручэнні. Дальберг пачаў сваю працу ў 1660 годзе. Ён аб'ехаў розныя рэгіёны Швецыі, дзе на месцы рабіў шматлікія малюнкі панарам гарадоў, асобных гістарычных будынкаў, а таксама карт. Медзярыты не заўсёды былі вельмі дакладнымі, паколькі Дальберг маляваў таксама запланаваныя ім перабудовы, якія часткова не былі рэалізаваны. Акрамя таго, нярэдка ён маляваў людзей у няправільным маштабе ў адносінах да збудаванняў. Такім чынам нямала будынкаў здаваліся больш вялікімі і пампезным, чым былі на самай справе.

Для вырабу гравюр Дальберг наняў лепшых майстроў у Францыі і Галандыі. Ён сам ездзіў у Парыж, каб назіраць за працай. Каля 1670 года, у выніку вайны з Даніяй, праца над кнігай была перапыненая на дзесяць гадоў. Архітэктар памёр у 1703 годзе, пакінуўшы сваю працу незавершанай. З 1720 года альбом паступіў у продаж і за дзесяць гадоў тыраж быў цалкам распрададзены. Пасля было зроблена шмат перавыданняў, апошняе з якіх было апублікавана ў 1924 годзе.

Панарама Стакгольма з выдання «Швецыя старажытная і сучасная»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]