Шлем жаху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шлем жаху
Выданне
Жанр раман
Аўтар Віктар Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 2005
Выдавецтва Открытый Мир
Цыкл Canongate Myth Series[d]

«Шлем жаху» (руск.: Шлем ужаса: Креатифф о Тесее и Минотавре) — сёмы раман сучаснага расійскага пісьменніка-постмадэрніста Віктара Пялевіна, створаны па заказу брытанскага выдавецтва «Canongate» у рамках міжнароднага праекта «Міфы» і выдадзены ў 2005 годзе стотысячным тыражом.

Яшчэ да выхаду друкаванай версіі «Шлема жаху» у продаж паступіла аднайменная аўдыёкніга. Ролі галоўных персанажаў агучылі: тэлевядучая Ціна Кандэлакі, перакладчык і акцёр агучвання Леанід Валадарскі, актрыса Марыя Галубкіна, акцёр агучвання Аляксей Колган, актрыса Юлія Рутберг, акцёр і тэлевядучы Мікалай Фаменка, музыка Аляксандр Ф. Скляр і іншыя. Друкаванае выданне нязначна адрозніваецца ад аўдыёкнігі — персанаж аўдыёверсіі Sartrik перайменаваны ў Sliff_zoSSchitan, і з тэксту выдалены некаторыя яго рэплікі. Неўзабаве пасля выхаду рамана была створана тэатральная пастаноўка «Shlem.com». П’еса пастаўлена маскоўскім рэжысёрам Жывіле Мантвілайтэ па матывам «Шлема жаху».

Жанр твора, напісанага ў форме інтэрнэт-чата, не абазначаны ў друкаваным выданні. Тым не менш, на афіцыйным сайце творчасці Віктара Пялевіна тэкст кнігі апублікаваны ў раздзеле «Раманы», падобнае жанравае вызначэнне прысутнічае таксама ў некаторых аглядных артыкулах, прысвечаных твору[1][2][3]. У некаторых рэцэнзіях і крытычных аглядах у адносінах да тэксту выкарыстоўваюцца тэрміны п’еса[4][5], драматычная аповесць.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Восем персанажаў сустракаюцца ў адным вельмі дзіўным чаце. Кожны з іх невядомым чынам трапіў у адзін з аднатыпных пакояў з маніторам і клавіятурай. Неўзабаве яны разумеюць, што сталі ўдзельнікамі міфа пра Тэсея і Мінатаўра. Але сітуацыя аказваецца нашмат складаней, чым здаецца на першы погляд.

Персанажы:

  • 'M'onstradamus
  • 'I'soldA
  • 'N'utscracker
  • 'O'rganizm(-:
  • 'T'heseus (TheZeus) (толькі некалькі рэплік)
  • 'A'riadna
  • 'U'GLI 666
  • 'R'omeo-y-Cohiba
  • 'S'artrik (или Sliff_zoSSchitan)

У кожнага з персанажаў за дзвярыма ёсць свой уласны лабірынт. У Манстрадамуса — тупік і зараджаны рэвальвер, у Ізольды і Рамэа — парк (таму яны спрабуюць у ім сустрэцца), у Шчаўкунчыка — пакой з апаратурай і касетамі, у Арганізма — застаўка maze, у Арыядны — спальня, у UGLI 666 — сабор і г.д.

Зноскі

  1. «Шлем ужаса: Креатифф о Тесее и Минотавре». Официальный сайт творчества Виктора Пелевина pelevin.nov.ru. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2009. Праверана 2009.
  2. Мифологическая основа романа В. Пелевина «Шлем Ужаса». Официальный сайт творчества Виктора Пелевина pelevin.nov.ru. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2010. Праверана 2009.
  3. Ужас «Шлема». «Литературная газета». Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2006. Праверана 2009.
  4. Алексей Верницкий. Пелевин В. Шлем ужаса: Креатифф о Тесее и Минотавре. «Новое литературное обозрение». Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2010. Праверана 2009.
  5. Вы слышите их? «Шлем ужаса» Виктора Пелевина: книга и спектакль. интернет-газета «Взгляд». Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2010. Праверана 2009.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]