Шолам Натанавіч Зорын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шолам Натанавіч Зорын
Дата нараджэння 1902[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1974[1]
Месца смерці
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Гады службы 19431944
Званне старшына[2]
Камандаваў 106-ы партызанскі атрад
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна:
Узнагароды і званні
Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Шо́лам Ната́навіч Зо́рын (1902, Мінск — 1974) — камандзір яўрэйскага сямейнага партызанскага атрада, які дзейнічаў у Налібоцкай пушчы ў час Вялікай Айчыннай вайны[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1902 годзе ў Мінске, у сям’і Ноты Аронавіча Зорына. Доўгі час працаваў сталяром у родным горадзе. Удзельнік грамадзянскай вайны. Збег з Мінскага гета[4].

Пасля вайны інвалід Зорын працаваў на гаспадарчай рабоце ў Мінске. У 1971 пераехаў у Ізраіль, дзе памер у 1974 годзе.

Партызанская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У атрад Зорына ўваходзілі, галоўным чынам, небаяздольныя бежанцы з Мінскага гета. Створаны ў 1943 годзе.

Галоўнай яго мэтай было не толькі супраціўленне нацыстам, але і выратаванне яўрэяў[5].

Гэты атрад акрамя правядзення баявой дзейнасці, стаў базай, якая забяспечвала іншыя баявыя атрады патрэбнымі ім спецыялістамі. Праз сувязных 106-га атрада партызанскія фарміраванні, якія мелі патрэбу ў медыцынскай дапамозе забяспечваліся ўрачамі і мядсёстрамі. Зорынцы забяспечвалі партызанскія атрады, якія базіраваліся ў Налібоцкай пушчы, збройнікамі, друкарамі для падпольных друкарань, краўцамі, шаўцамі, пекарамі.

9 ліпеня 1944 года 106-ы атрад злучыўся з часткамі Чырвонай Арміі. На гэты час ён налічваў 141 байца і 421 члена сямей.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]