Шомлёйская галушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шомлёйская галушка

Шо́млёйская галушка (венг.: Somlói Galuska) — традыцыйны дэсерт венгерскай кухні. Уяўляе сабой шматслойны торт з джэмам і разынкамі з ромам, які падаюць з смятанкавым крэмам і шакаладным соусам.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва торту паходзіць ад назвы патухлага вулкана Шомлё, у медзье Веспрэм на захадзе Венгрыі. Рэцэпт дэсерту стварыў у 1950-я гады кухар Карай Голерыц, які працаваў у Рэстарацыі Гундэля ў Будапешце.

Прыгатаванне[правіць | правіць зыходнік]

Цеста для Шомлёйскай галушкі гатуюць з узбітых яечных бялкоў з цукрам, да якіх дадаюць жаўткі з мукой. Затым цеста дзеляць на тры роўныя часткі: у першую частку дадаюць валоскіх гарэхаў, у другую — какаву, а ў трэцюю — нічога не дадаюць. З кожнай частак фармуюць каржы і запякаюць іх у духоўцы.

Для прыгатавання крэма кіпяцяць малако з ваніллю і дадаюць туды жаўткі з працертымі цукрам і мукой. Для сіропу ў ваду дадаюць цытрыну і апельсінавую цэдру і вараць 15 хвілін, а калі сіроп астыне, дадаюць у яго ром.

Корж з гарэхамі прапітваюць адной трацінай сіропу, пасыпаюць адной трацінай гарэхаў і разынак і абмазваюць трацінай крэму. На гэта кладуць корж з какавай і робяць усё так сама, затым кладуць трэці корж, але перад тым, як дадаць крэм, яго змазваюць джэмам (звычайна, абрыкосавым), пасля чаго пасыпаюць какава-парашком. Гатовы торт ставяць на некалькі гадзін у лядоўню.

Перад сервіроўкай торт упрыгожваюць узбітай смятанкай і шакаладным соусам[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]