Шпала



Шпа́ла (нідэрл.: spalk — «падпорка») — апора для рэек у выглядзе бруса. У чыгуначным шляху шпалы звычайна ўкладваюцца на баластны слой верхняга складу шляху і забяспечваюць нязменнасць узаемнага размяшчэння рэйкавых ніцяў, успрымаюць ціск непасрэдна ад рэек альбо ад прамежкавых змацаванняў і перадаюць яго падшпальную аснову (звычайна — баласны слой, у метрапалітэне — бетонную аснову)[1].
Драўляныя шпалы
[правіць | правіць зыходнік]
Драўляным шпалам уласцівыя многія асаблівасці: пругкасць, лёгкасць апрацоўкі, высокія дыэлектрычныя ўласцівасці, добрае счапленне з друзавым баластам, малая адчувальнасць да ваганняў тэмпературы. Найважнейшай уласцівасцю з’яўляецца магчымасць пашырэння рэйкавай каляі ў крывых радыусам меней за 350 м.
Тэрмін службы драўляных шпалаў (у залежнасці ад тыпу драўніны, знешніх умоў і інтэнсіўнасці эксплуатацыі) складае ад 7 да 40 гадоў. Асноўная праблема драўляных шпалаў — тэндэнцыя да згнівання ў месцах мацавання да іх рэек, і праблема з далейшай іх утылізацыяй.
Драўляныя шпалы для чыгунак шырокай каляі вырабляюцца па ДАСТ 78-2004.
- Шпала 1 тыпа, прапітаная — выкарыстоўваецца для галоўных шляхоў
- Шпала 2 тыпа, прапітаная — выкарыстоўваецца для пад’язных і станцыйных шляхоў
Шпалы падзяляюцца на тры віды:
- абразныя (абцясаныя са ўсіх 4 бакоў)
- паўабразныя (абцясаныя толькі з 3 бакоў)
- неабразныя (абцясаныя толькі зверху і знізу)
Жалезабетонныя шпалы
[правіць | правіць зыходнік]Жалезабетонныя шпалы ўяўляюць з сябе жалезабетонныя балкі пераменнага зрэзу. На такіх балках маюцца пляцоўкі для ўсталёўкі рэек, а таксама адтуліны пад балты рэйкашпальнага злучэння (пры забіванні ў адтуліны драўляных пробак выкарыстоўваюцца таксама кастыльныя і шурупныя змацаванні). Жалезабетонныя шпалы вырабляюцца з папярэднім нацягваннем арматуры. Тэхналогія вырабу жалезабетонных шпалаў наступная: у спецыяльную форму змяшчаюцца струны арматуры, якім перадвюцца расцягваючыя намаганні. Затым пад дзеяннем вібратара форма запаўняецца бетонам. Калі бетон зацвярдзявае, напружанні са струн здымаюцца і форма разбіраецца. Такі спосаб вырабу шпалаў прыдае ім пругкасць і захоўвае шпалу ад раскола пад рухомым складам.
Перавагі жалезабетонных шпалаў: практычна неабмежаваны тэрмін службы з прычыны высокай механічнай трываласці і нясхільнасці да згнівання, што абумоўлівае магчымасць паўторнага выкарыстання шпалаў, а таксама выкарыстання на грузанапружаных участках шляху. Недахопы: недастатковая жорсткасць, большы кошт і вага, магчымасць стомнага разбурэння бетона.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Шпала» в Большой советской энциклопедии(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шпа́лы // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — С. 941. — 968 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0937-7.
- Шпа́ла // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5 кн. 2: Улада — Я / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 387. — 608 с. — 18 000 экз.
- шпа́ла шпа́ла // Русско-белорусский политехнический словарь. В 2 т. / НАН Беларуси, Инт-т языкознания им. Я. Коласа; Ред. И. Л. Бурак и др.. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — Т. 2. О—Я. — С. 751—752. — 807 с. — 500 экз. — ISBN 985-08-0232-4.
- Шпа́ла // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 647. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
- Шпа́ла // Новый политехнический словарь (руск.) / Гл. ред. А. Ю. Ишлинский. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2000. — С. 621—622. — 671 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-322-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шпала
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |