Штэфан Угер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Штэфан Угер
Štefan Uher
Дата нараджэння 4 ліпеня 1930(1930-07-04)
Месца нараджэння Пр’евідза
Дата смерці 29 сакавіка 1993(1993-03-29) (62 гады)
Месца смерці Сцяг Славакіі Браціслава
Грамадзянства  Чэхаславакія
Адукацыя
Прафесія рэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 0880151

Штэфан Угер (славацк.: Štefan Uher; 4 ліпеня 1930, Пр’евідза — 29 сакавіка 1993, Браціслава) — славацкі рэжысёр і сцэнарыст, прадстаўнік «новай хвалі» ў чэхаславацкай кінематаграфіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1948 годзе стаў членам Камуністычнай партыі Славакіі. У 19501955 гадах вывучаў рэжысёрскае майстэрства на кіна- і тэлевізійным факультэце пражскай Акадэміі сцэнічнага мастацтва.

Першыя фільмы здымаў на дакументальную тэматыку. Дэбютны фільм «Дарога над аблокамі» (1954) рэкламаваў чэхаславацкія авіялініі.

У 19551960 гадах працаваў у Студыі дакументальных фільмаў у Браціславе. З пачатку 1960-х пераключаецца на мастацкія фільмы, хоць дакументальныя здымаў да 1963.

У 1989 годзе атрымаў званне народнага артыста. Памёр у 1993 годзе ад сардэчнай недастатковасці.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дакументальныя[правіць | правіць зыходнік]

  • «Першая баразна» (1955)
  • «Цэнтральнаеўрапейскі кубак» (1955)
  • «Настаўніца» (1955)
  • «Безыменныя маракі» (1958)
  • «Вачыма камеры» (1959)

Мастацкія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Сонца ў сетцы» (1962)
  • «Арган» (1964)
  • «Панна цудатворца» (1966)
  • «Тры дачкі» (1967)
  • «Геній» (1969)
  • «Каб я меў стрэльбу» (1971)
  • «Касьба Ястрабавага лугу» (1981)
  • «Пасвіла коні на бетоне» (1982)
  • «Загадчык скансену» (1988)