Шчацінкасківічныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шчацінкасківічныя
Chaetognatha.PNG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaetognatha

Класы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  158650
NCBI  10229
EOL  1740
FW  30727

Шчацінкаскі́вічныя (Chaetognatha) — тып марскіх беспазваночных жывёл.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ад 5 мм да 10 см. Цела стрэлкападобнае, шклопадобна-празрыстае. Падзелена на галаўны, тулаўны і хваставы аддзелы; аблямаванае бакавымі (парнымі) і хваставымі плаўнікамі. На галаве — рот, органы пачуццяў і 2 бакавыя групы серпападобных хапальных шчацінак (адсюль назва). Крывяноснай, дыхальнай і выдзяляльнай сістэм няма.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядома звыш 100 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах. Пераважна планктонныя, ёсць донныя віды. Найбольш вядомая марская стрэлка (Sagitta).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гермафрадыты. Развіццё прамое.

Кормяцца планктоннымі беспазваночнымі, зрэдку маляўкамі рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]