Шымла
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
| ||||||||||||||||||
Шымла[2], Сі́мла[2] (англ.: Shimla, хіндзі: शिमला) — горад у паўночнай Індыі, сталіца штата Хімачал-Прадэш. Горнакліматычны курорт, важны турыстычны цэнтр. У 1864 годзе Шымла стаў летняй сталіцай Брытанскай Індыі. Пасля атрымання Індыяй незалежнасці горад стаў сталіцай штата Пенджаб, а затым штата Хімачал-Прадэш.
У Шимле размешчана некалькі каледжаў і навукова-даследчых інстытутаў. Горад вядомы сваімі храмамі і палацамі. Многія будынкі ў горадзе пабудаваныя ў стылі вяртання Цюдараў і неагатычным стылі.
У Шымле з 2005 года праводзяцца гонкі на горных веласіпедах — MTB Himalaya. Насельніцтва — 171 817 жыхароў (2001).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ 2,0 2,1 БелЭн, 2002
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сімла, Шымла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 387. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.