Шымон Бар-Кохба

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шымон Бар-Кохба
іўр.: שמעון בר כוכבא
Выява Бар-Кохбы на бронзавай Меноры каля будынка Кнэсета.
Выява Бар-Кохбы на бронзавай Меноры каля будынка Кнэсета.
Імя пры нараджэнні:

Шымон Бен-Косіба

Род дзейнасці:

правадыр іўдзеяў у паўстання супраць рымлян

Дата смерці:

каля 135

Месца смерці:

Betar[d], Заходні бераг ракі Іардан

Commons-logo.svg Шымон Бар-Кохба на Вікісховішчы
Сярэбраная тэтрадрахма Бар-Кохбы. Аверс:Іерусалімскі Храм, фасад з узыходнай зоркай, надпіс «Шыман». Рэверс: lulav(англ.) бел., тэкст: «за свабоду Іерусаліма»
Сярэбраны зуз (дэнарый) Бар-Кохбы. Аверс: Трубы, акружаныя надпісам «За свабоду Іерусаліма». Рэверс: Ліра, па кругу надпіс «Другі год свабоды Ізраіля»

Шымон Бар-Кохба (іўр.: שמעון בר כוכבא з арамейскага — Шымон сын зоркі) — правадыр паўстання іўдзеяў супраць рымлян пры імператары Адрыяне, у 131135 гг. н.э.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 115118 гадоў іўдзеі тры разы беспаспяхова спрабавалі пакласці канец рымскаму панаванню; нарэшце, у 130 г., неадкладна пасля ад'езду Адрыяна з Сірыі, падрыхтаванае ўпотай паўстанне пачалося зноў — і на чале руху стаў Бар-Кохба[1].

Сапраўднае яго імя было Шымон Бен-Касіба. Яму далі мянушку Бар-Кохба, гэта значыць «сын зоркі», паколькі старажытнае месіянскае прароцтва Білама (Лік.24:17) пра зорку, якая ўзыходзіць ад Якава, павінна была, паводле меркавання яго прыхільнікаў, споўніццца на ім. Вядомы таксама пад абразлівым імем Бар-Казіва, ці Бар-Косба (па-арамейску «сын хлусні»), якое далі яму, відавочна, яго праціўнікі ці тыя, хто расчараваўся ў ім пасля паражэння паўстання. Спачатку Бар-Кохба змагаўся з вялікім поспехам супраць рымлян, якія прымушаны былі нават пакінуць Іерусалім, так што ён быў абвешчаны царом і стаў чаканіць манету.

Вайна перайшла па-за межы ўласна Ізраіля; 50 гарадоў і шмат вёсак перайшлі пад уладу паўстанцаў, якіх падтрымліваў таксама знакаміты рабі Аківа са сваімі вучнямі. Калі з'явіўся палкаводзец Адрыяна Юлій Север, паўстанцы перайшлі да абароны і Іерусалім паў. Пасля гэтага Бар-Кохба схаваўся ў крэпасці Бейтар — і ў жніўні 135 года абложаныя былі голадам вымушаны здацца. Сам жа Бар-Кохба загінуў ад укусу змяі.

Сотні тысяч (каля 580 000) іўдзеяў[2] загінулі ў гэтай барацьбе, многія, сярод якіх быў рабі Аківа, былі пакараны смерцю і раскрыжаваны, жорсткія пакаранні сталі вынікам спробы іўдзеяў вярнуць сабе палітычную незалежнасць.

Зноскі

  1. Бар-Кохба, Симон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  2. Артыкул «Бар-Кохбы паўстанне» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Скінія і Іерусалімскі Храм