Шыпы (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Шыпы
Краіна  Беларусь
Вёска Шыпы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000423шыфр 213В000423

Шыпы — археалагічны помнік каля вёскі Шыпы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 2 км на ўсход ад вёскі, каля хутара Новае Запалаўе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пляцоўка памерам 60×58 м, вышынёй да 9 м. З паўднёвага боку захаваліся рэшткі вала вышынёй 2 м. Выявілі ў 1938 годзе А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч, абследавалі ў 1967 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт 0,5-0,6 м. У ім знойдзены рэшткі арнаментаванай ляпной керамікі. Адносіцца да ранняга жалезнага веку.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.