Уладзімір Галубовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Галубовіч
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1906(1906-06-20), 7 (20) чэрвеня 1908 ці 20 чэрвеня 1908(1908-06-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1962(1962-04-07)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Хэлена Цэгак-Галубовіч
Род дзейнасці археолаг, навуковец
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Альма-матар

Уладзімір Галубовіч (7 (20) чэрвеня 1908, Краснадар — 7 красавіка 1962) — беларускі і польскі археолаг[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Галубовіч скончыў Віленскі ўніверсітэт (1932), пасля чаго працаваў у археалагічным музеі ўніверсітэта[1].

У 1935-39 У. Галубовіч разам з жонкай Х. Цэгак-Галубовіч рабіў раскопкі ў Заходняй Беларусі, на тэрыторыі Глыбоцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Навагрудскага, Лідскага і іншых раёнаў[1]. У канцы 1933 г. разам з жонкай, др. Хэленай Цэгак-Галубовіч, знайшоў паселішча ў некалькіх кіламетрах ад замка[2], якое магло быць старой Лідай, пра якую пісаў Тэадор Нарбут.

Склаў археалагічныя карты даследаваных тэрыторый. Вывучаў старажытную Вільню, Мінск, апрацоўваў матэрыялы раскопак Гродна[1]. Вывучаў ганчарную вытворчасць у Заходняй Беларусі[1]. Займаўся этнаграфіяй і тапанімікай[1]. З 1944 годзе У. Галубовіч навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР[1]. У 1946-62 прафесар Торуньскага і Уроцлаўскага ўніверсітэтаў, кіраўнік Уроцлаўскага аддзялення Інстытута археалогіі Польскай АН  (руск.)[1]. Даследаваў помнікі на захадзе Польшчы (Аполе) і ў ГДР.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Голубович Владимир // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 156. — 737 с.
  2. 2 Лаўрэш, Л. Л. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900—1939 гг. Гродна, 2017. С. 219—220.