Шырыня спектральнай лініі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Графічнае вызначэнне шырыні спектральнай лініі

Шырыня спектральнай лініі — мера немонахраматычнасці спектральнай лініі. Вызначаюць як адлегласць паміж пунктамі контура спектральнай лініі, інтэнсіўнасць у якіх роўная палавіне найбольшага яе значэння (часам называюць паўшырынёй спектральнай лініі  (руск.)). Без уліку эфекту Доплера роўная суме шырынь узроўняў энергій, паміж якімі адбываецца квантавы пераход. Спектральныя лініі з малой шырынёй рэалізуюцца пры ядзерным пераходах у крышталях (гл. эфект Мёсбаўэра), а таксама квантавымі генератарамі (лазерамі, мазерамі).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]