Шы Наянь
| Шы Наянь | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1296[1] ці 1290[2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1372[1], 1365 ці 1371[2] |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст |
| Мова твораў | кітайская |
Шы Наянь (кіт. 施耐庵, піньінь Shī Nài'ān; 1296—1372) — кітайскі празаік . Аўтар рамана «Рачныя затокі», які лічыцца адным з найбольш значных празаічных твораў кітайскай літаратуры адным з чатырох класічных кітайскіх раманаў.
Раман «Рачныя затокі» заснаваны на народных паданнях пра подзвігі і прыгоды 108 паўстанцаў — «высакародных разбойнікаў» з лагера на гары Ляншаньбо (правінцыя Шаньдун) пад правадырствам Сун Цзяна (1124—1127). Рух Сун Цзяна разгарнуўся ў кіраванне 8-га імператара дынастыі Сун Хуэй-цзуна і быў звязаны з агульнай нестабільнасцю ў імперыі, выкліканай уварваннем чжурчжэней, якія захапілі поўнач краіны і заснавалі ўласную дынастыю Цзінь (1115—1234).
Сумнеў у рэальнасці Шы Наяня
[правіць | правіць зыходнік]Паколькі пра жыццё Шы Наяня вядома вельмі мала, то некаторыя даследчыкі мяркуюць, што гэта можа быць псеўданім вядомага пісьменніка Ло Гуаньчжуна, у рэдакцыі якога і дайшоў да нас тэкст рамана «Рачныя затокі»[4][5]. Паводле іншай версіі, Шы Наянь з’яўляўся, наадварот, старэйшым сучаснікам і настаўнікам Ло Гуаньчжуна.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Katalog der Deutschen Nationalbibliothek Праверана 31 мая 2020.
- ↑ China Biographical Database
- ↑ Художественная проза Китая.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2009. Праверана 9 снежня 2009.
- ↑ 水浒传 (кіт.)(недаступная спасылка). 中國大百科. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2014. Праверана 1 красавіка 2014.