Перайсці да зместу

Цзінь (1115—1234)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Цзінь
1115  1234
Сталіца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цзінь (кіт. спр. 金朝, піньінь Jīn Cháo, літаральна Залатая) — дзяржава і дынастыя чжурчжэняў (1115—1234). Узнікла ў працэсе барацьбы чжурчжэняў супраць кіданяў, якім яны плацілі даніну.

Заснавальнік і першы імператар (1115—23) дзяржавы Цзінь Агуда завяршыў аб'яднанне чжурчжэняў, распачатае яго бацькам Янкэ, у 1114 узняў паўстанне супраць панавання кіданьскай імперыі Ляо і заняў крэпасці кіданяў на большай частцы Маньчжурыі. У 1115 ён абвясціў сябе імператарам пад імем Мінь і назваў дынастыю Цзінь («Залатая»). У 1116 ён захапіў усю Маньчжурыю, да 1123 — тэрыторыю Ляо ў Паўночным Кітаі.

У 1125 г. Цзінь захапіла кіданьскую дзяржаву Ляа, у 1125—27 гг. — значную частку імперыі Паўночная Сун, у т.л. яе сталіцу Кайфын. У выніку мірнага дагавора 1139 г. дзяржава Паўднёвая Сун прызнала васальную залежнасць ад Цзінь.

З сярэдзіны 12 ст. Цзінь — магутная дзяржава Усходняй Азіі, у склад якой уваходзілі тэрыторыі сучасных Паўночна-ўсходняга і Паўночнага Кітая, частка Унутранай Манголіі; у васальнай залежнасці ад Цзінь былі тангуцкая дзяржава Сі-Ся і Карэя.

У 1234 г. Цзінь была знішчана ў выніку мангольскіх заваяванняў.

  • Цзінь (1115—1234) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 111.