Шэрая кугакаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэрая кугакаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Strix aluco Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  177920
NCBI  111821
EOL  1178288
FW  365951

Шэрая кугакаўка (Strix aluco) — птушка сярэдняй велічыні з сямейства савіныя, распаўсюджаная на большай частцы тэрыторыі Еўропы, а таксама ва Усходняй Азіі.

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Шэрая кугакаўка дасягае велічыні да 38 см і важыць ад 400 да 640 г. У яе цёмныя вочы і круглая галава, якой яна можа круціць на 270°. Вушныя пучкі адсутнічаюць. Апярэнне афарбавана ў маскіровачны шэры колер або колер кары дрэў, а крылы ў параўнанні з іншымі відамі соў кароткія, шырокія і акругленыя. Пары з рознай афарбоўкай могуць мець розных дзіцянятаў.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны: Еўропа (акрамя поўначы), цэнтральна-заходняя і Малая Азія, паўночна-заходняя Афрыка, а таксама ад Алтайскіх гор і Гіндукуша да Карэйскага п-ва і ўсходу Кітая ўключна. На Беларусі звычайны на гнездаванні аселы від.

Засяляе краі старых дрэвастояў (ахвотней змяшаных ці лісцевых) па суседству з палямі і лугамі, групы дрэў, а таксама паркі і алеі са старых лісцевых дрэў; часам забудовы, і нават паселішчы і гарады. Звычайна жыве ў нізінах, але ў Альпах даходзіць да 1600 м, а ў Турцыі — да 2350 м над у.м.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо робіць у вялікім дупле, шчылінах скал і руін, а таксама ў пабудовах; часам займае старыя гнёзды сарок, варон і нават вавёрак, у выключных выпадках — у земляных норах або паміж каранямі дрэў. Занімае гнездавыя скрынкі.

Яйкі (2-4, часам 1-6) звычайна авальныя, уздутыя з тупым вузейшым канцом, белыя (часам з жаўтаватым адценнем), бліскучыя, з крыху шурпатай паверхняй.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • S. a. aluco — Скандынавія, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Паўночная Італія, Балканы;
  • S. a. sylvatica — Вялікабрытанія і захад Еўропы, Сардзінія, Сіцылія, Паўднёвая Італія, Грэцыя, Малая Азія, Блізкі Усход;
  • S. a. willkonskii — Каўказ;
  • S. a. siberiae — ад Урала да Заходняй Сібіры;
  • S. a. biddulphi — поўнач Пакістана і Кашмір;
  • S. a. mauritanica — паўночны захад Афрыкі;
  • S. a. sanctinicolai;
  • S. a. harmsi.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.