Перайсці да зместу

Усходняя Азія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Усходняя Азія
Геаграфічнае становішча
ЧасткаАзія[1]
Суседнія рэгіёныПаўночная Азія, Паўднёва-Усходняя Азія, Паўднёва-Кітайскае мора, Паўднёвая Азія і Цэнтральная Азія
АкваторыіПаўднёва-Кітайскае мора і Ціхі акіян
Код M49 ААН030
47°12′37″ пн. ш. 102°50′52″ у. д.HGЯO
Тэрыторыя
Агульная плошча
Насельніцтва
Колькасць насельніцтва
Шчыльнасць 136,5 чал./км²
Дзяржавы і тэрыторыі
Колькасць дзяржаў 5
Дзяржавы 
Залежныя тэрыторыі 
Часткова прызнаныя і непрызнаныя дзяржавы 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усходняя Азія (кіт.: 东亚, кар.: 동아시아, яп.: 東アジアア) — геаграфічны рэгіён, размешчаны на ўсходзе Азіі, які цягнецца па ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Да гэтага рэгіёна звычайна адносяць: Японію, Паўночную Карэю, Паўднёвую Карэю, Тайвань, Кітай, ціхаакіянскае ўзбярэжжа Расіі, Манголію.

Рэльеф характарызуецца складаным спалучэннем гор і раўнін. Значная частка Усходняй Азіі распалагаецца ў зоне Заходне-Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса. Уласцівы вулканізм (Камчатка і горна-астраўныя дугі), назіраецца значная сейсмічная актыўнасць.

Клімат мусонны, сезонна-вільготны, часта адбываюцца тайфуны, паводкі.

Расліннасць прадстаўлена галоўным чынам лясамі, у паўночнай частцы лясы пераважна мяшаныя і тайговыя, на поўдні — шыракалістыя субтрапічныя і трапічныя. У раёнах з нізкай вільготнасцю лесастэпы і стэпы.

Зноскі

  1. ↑ https://www.workwithdata.com/place/eastern-asia Праверана 22 кастрычніка 2024.
  2. ↑ (unspecified title) — World Bank Open Data. Праверана 22 кастрычніка 2024.