Шэрая шкала
Шэрая шкала (Grayscale) — адценні шэрага колеру, размешчаныя ў выглядзе табліцы ў якасці эталонаў яркасці белага колеру. Часцей за ўсё выкарыстоўваюць ступеньчатую выяву раўнамернага шэрагу аптычных шчыльнасцяў нейтральна-шэрых палёў. Шырока ўжываецца ў колеразнаўстве і каларыстыцы, для ацэнкі і вымярэнняў якасці тонаперадачы пры фатаграфічнай здымцы, сканаванні, пры капіравальных і друкарскіх працэсах (паліграфія).
Формы рэалізацыі шэрай шкалы
[правіць | правіць зыходнік]Шэрая шкала — гэта кантрольная выява раўнамернага шэрагу аптычных шчыльнасцяў нейтральна-шэрых палёў, вырабленых на празрыстай ці непразрыстай аснове і прызначанае для адзнакі і вымярэнняў якасці тонаперадачы пры фатаграфічнай здымцы, сканіраванни, капіравальных і друкарскіх працэсах. Значэнні яркасці шэрай шкалы нярэдка выражаюць у працэнтах, пры гэтым 0 % прадстаўляе белы колер (адсутнасць чорнага пігмента на белым фоне), 100 % — чорны колер (плашчак глыбокага чыста-чорнага пігмента).
У камп’ютарным уяўленні шырока распаўсюджаная шэрая шкала выкарыстоўвае на кожны піксел выявы адзін байт (8 біт) інфармацыі. Такая шкала перадае 256 адценняў (градацый) шэрага колеру, ці яркасці (значэнне 0 уяўляе чорны колер, а значэнне 255 — белы).
Шэрая шкала адлюстроўвае інтэнсіўнасць святла ў кожным пікселі бачнай часткі электрамагнітнага спектру (гл. бачнае святло).
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Шэрая шкала выкарыстоўваецца пры канвертаванні выяў у градацыях шэрага ў колеравую мадэль. Бо шэрая шкала размяшчаецца на дыяганалі ў колеравым кубе мадэлі RGB, то кожны складнік атрымлівае аднолькавыя значэнні, роўныя значэнням адценняў шэрага.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Шэрая шкала на Вікісховішчы |
- Двайковая выява en:Binary image
- en:False-color
- en:Morphological image processing
- Канал, двайковы en:Channel (digital image)
- Тоны сепіі en:Sepia tone
- en:Duotone
- Цыянатыпія en:Cyanotype
- Фатаграфічная шырата
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ГОСТ Р ИСО 105-А02-99 — Материалы текстильные. Определение устойчивости окраски. Часть А02. Серая шкала для оценки изменения окраски
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шэрая шкала для манітора (на ўвесь экран) Архівавана 23 лістапада 2011.
- Converting a Digital Color Photo Into Black and White, includes a background on color filter use in traditional film photography, how black and white conversion works, and a comparison of digital conversion techniques
- My Design Primer article Архівавана 12 красавіка 2006.