Шэры конік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шэры конік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Decticus verrucivorus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  441217
EOL  859715

Конік шэры (Decticus verrucivorus) — від конікаў з падсямейства Tettigoniinae, які жыве ў Еўразіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела каржакаватае, з адносна кароткімі пярэднімі і сярэднімі лапамі, і доўгімі заднімі. Афарбоўка бывае рознай: зялёнага, шэрага, бурага, аліўкавага, жоўтага, і нават ружовага і чырвонага колераў, часам з ўзорамі; надкрылы часта маюць 2 або больш шэрагаў цёмных плям, што дазваляе лепш маскіравацца. Даўжыня цела самца 24-38 мм, даўжыня крыла 25-35. Даўжыня цела самкі 30-44 мм, даўжыня крыла 23-30 мм. Ёсць таксама даўгакрылая форма.

Жыве ў траве ва ўсёй Еўропе, узыходзячы на Альпы да 2000 метраў над узроўнем мора. Відавая лацінская назва verrucivorus, гэта значыць той, што есць бародаўкі, адбылося дзякуючы павер’ю, быццам бы бурая вадкасць, якая выпускаецца ім з рота пры ўкусе, зводзіць бародаўкі.

Экалогія і спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Сілкуецца ў асноўным насякомымі, а таксама раслінамі. Актыўныя днём. Сталыя самцы спяваюць толькі пры сонечным святле.

Часам від утварае невялікія ў параўнанні з саранчовымі зграі, у якіх звычайна і сустракаецца даўгакрылая форма; аднак варта адзначыць, што ў сувязі з рацыёнам ад такой зграі будзе больш карысці, чым шкоды.

Самкі адкладаюць яйкі ў глебу; яйцаклад доўгі і трохі загнуты ўверх. Німфы могуць пачаць з’яўляцца ў красавіку або нават сакавіку (у залежнасці ад рэгіёну), а імага з’яўляюцца ў чэрвені-ліпені і жывуць да жніўня, а часам — да верасня і кастрычніка, у залежнасці ад рэгіёна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]