Перайсці да зместу

Ысыах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ысыах (якуцк.: Ыhыах) — свята лета. Уяўляе сабою вяснова-летняе свята ў гонар божышчаў айыы і адраджэння прыроды, якое суправаджаецца абрадам маленняў, багатым пачастункам і кумысапіццём, танцамі, народнымі гульнямі, коннымі скокамі[1], спаборніцтвамі моцных і спрытных.

Якуцкі ысыах — самае галоўнае свята ў Якуціі. Слова ысыах даслоўна можна перавесці як «багацце», злучана з культам сонечных божышчаў, з рэлігійным культам урадлівасці. Традыцыйна ысыах святкавалася ў дзень летняга сонцастаяння — 21 чэрвеня.

У даваенны час ысыах праводзілася як і пакладзена 22 чэрвеня — у дзень летняга сонцастаяння. Пасля вайны, па маральна-этычных меркаваннях (дата ысыах супала з пачаткам Вялікай Айчыннай Вайны 22 чэрвеня 1941 г.) ысыах стала праводзіцца ў перыяд паміж 10 чэрвеня і 25 чэрвеня, у залежнасці ад улуса, графіка выходных дзён, мясцовых пераваг і г.д.

Даследчыкі лічаць, што прарадзімай летняга кумыснага свята з'яўляюцца стэпы Цэнтральнай Азіі. Элементы якуцкага свята маюць падобныя рысы з летнімі святамі цюркскіх народаў: тувінцаў, алтайцаў, татар, башкір і інш. У якутаў захавалася старажытная традыцыя, характэрная для скатаводнічкіх народаў — дзяліць год на дзве паловы, а сам ысыах з'яўляўся адмысловай мяжой паміж старым і новым, мінулым і будучым.

Першыя пісьмовыя сведчанні заходніх даследнікаў можна сустрэць у дзённікавых запісах галандскага вандроўніка І. Плёса, што праязджаў праз Сібір у Кітай у канцы XVII стагоддзя. Ён адзначаў, што гэта свята спраўляецца з вялікай урачыстасцю: якуты разводзяць вогнішчы і падтрымваюць іх на працягу ўсяго свята.

Падчас урачыстасцяў, што ўвасабляюць пачатак лета і абуджэнне прыроды, тут прынята ўспамінаць продкаў і іх звычаі. Этнограф Кацярына Раманава лічыць, што для якутаў падобнае свята не простае нагода павесяліцца. «У Якуціі вельмі доўгая зіма, — кажа яна. — І адзіная магчымасць сустрэцца ўсім родам — гэта тут».

Зноскі

  1. Сост. Н. А. Алексеев, Н. В. Емельянов, В. Т. Петров. Предания, легенды и мифы саха (якутов). — Новосибирск: Сибирская издательская фирма РАН, 1995. — ISBN 5-02-030901-X. (c. 382)
  • Людям о людях. Лица Якутии. Республиканская газета, № 1, 23 июня 2007 г.