Кумыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кумыс

Кумыс (башк.: ҡымыҙ, татар.: qımız, каз.: қымыз, кірг.: кымыз, якуцк.: кымыс, турэцк.: kımız, узб.: qimiz, манг.: айраг) — кісламалочны напой з кабылінага малака, атрыманы ў выніку малочнакіслага і спіртавога закісання пры дапамозе балгарскай і ацыдафільнай малочнакіслых палачак і дрожджаў. Напой пеністы, бялёсага колеру. Смак — прыемны, асвяжальны, кіславата-салодкі. Кумыс прызнаны карысным агульнаўмацавальным сродкам.

У залежнасці ад закваскі, працягласці і ўмоў кумыс атрымліваецца розным. Бывае кумыс вельмі моцны, з павышаным утрыманнем спірту, які можа ап’яняць, прыводзячы чалавека ва ўзбуджана-хмяльны стан. Бывае кумыс, наадварот, заспакаяльны, які прыводзіць чалавека ў сонны стан.